СССР -100. ПАДМУРАК СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА

Беларускі саюз мастакоў і Саюз мастакоў Расіі прадстаўляюць выставу “СССР-100”, якая 12 студзеня 2023 года адкрылася ў залах Новай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
 
У экспазіцыі выстаўлены работы сяброў двух саюзаў мастакоў,, а таксама знакавыя творы вядомых майстроў савецкага часу.
Выстава “СССР – 100” – гэта сімбіёз жывапісу, графікі і скульптуры. У экспазіцыі сабраны самыя рэдкія і ўнікальныя працы, пачынаючы з 30-х гадоў мінулага стагоддзя.
 
Гасцей, удзельнікаў і сяброў, калег з Беларусі павіншаваў з урачыстым адкрыццём выставы старшыня Саюза мастакоў Расіі Андрэй Кавальчук: “Саюз мастакоў Расіі не мог прайсці міма такой важнай гістарычнай падзеі. У СССР былі створаны розныя творчыя саюзы, якія і сёння працягваюць працаваць у Расіі, Беларусі і іншых былых рэспубліках СССР. У 30-я гады, калі зараджаліся творчыя саюзы, мастацтва развівалася вельмі актыўна. Гэта дало магчымасць кансалідацыі ўсіх творчых сіл таго перыяду і працягваецца дзесяцігоддзі. З нашым дружалюбным Беларускім саюзам мастакоў мы вырашылі арганізаваць цікавую выставу, у якой існуе і рэтраспектыўная зала, і залы нашых сучаснікаў. Прадстаўлены работы 30-х гадоў мінулага стагоддзя і 20-х гадоў 21 стагоддзя”. Андрэй Мікалаевіч выказаў пажаданне, каб усе традыцыі, закладзеныя нашымі выдатнымі мастакамі, шлях якіх працягваюць сучасныя аўтары, развіваліся і надалей: “І маладыя мастакі, і тыя, хто прыйдзе пасля, будуць бачыць створанае ў 20-м стагоддзі – гэта фарміруе падмурак сучаснага мастацтва”.
 
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык таксама прывітаў гасцей і выказаў удзячнасць кіраўніцтву і камандзе Саюза мастакоў Расіі за плённае супрацоўніцтва: “Гэтая выстава сведчыць пра многае: наша сяброўства, вялікую гісторыю, вялікія традыцыі і тое, што пранізвае наша пакаленне і ўсе работы, – неверагоднай любові да жыцця, адно да аднаго і шчырасці. Гэтыя карціны спыняюць і бударажаць. Сёння, у цяжкі час, гэта вельмі добры знак і крок, які сведчыць аб тым, што ў нас вельмі моцныя традыцыі і карані, магутны падмурак і агульная гісторыя, якую мы не даём, не дадзім перапісаць”.
 
Усяго на выставе прадстаўлена каля 400 работ.

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: МАРЫЯ СЫРАКВАШ. 10.08-03.09.2023

  10 жніўня (19-00) ў прасторы ZAL #2 адбудзецца адкрыццё выставы беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. Марыя Сыракваш нарадзілася у Менску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

17.01.2024 – ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем! Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы:“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМІ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА ДЗЯНІСА КАНДРАЦЬЕВА. З 3.10.2023

3 кастрычніка ў 17.00 у выставачнай зале ГА “БСМ” ім. А.А. Бембеля (вул. Я. Коласа, 29А) адбудзецца адкрыццё выставы “Нараджэнне”. На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя і графічныя работы Дзяніса Кандрацьева. Дзяніс Кандрацьеў, мастак-скульптар, выкладчык, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і персанальных выставак, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Выстаўка прысвечана

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ “НАШЫ СВЯТЫНІ”. ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) – прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »