Старшыня

ОТЧЫК ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ

 Мастак-манументаліст

Лаўрэат Нацянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2017 годзе.

Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і  мастацтва 2017 года за рэалізацыю праекта комплекснага мастацкага афармлення храма ў гонар святых Касмы і Даміана ў аг. Вішнева Мінскай вобласці.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе, Нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” у 2020 годзе.

Сярод асноўных твораў – мазаічнае пано ў інтэр’еры “Тайна купальскай ночы” на фасадзе будынка цэха № 1 ААТ “Керамін”, роспіс “Казачнае падарожжа” ў Абласной агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце ў
г.п. Ждановічы, дэкаратыўнае пано-рэльеф у інтэр’еры сацыяльнага будынку па вул. Утульнай у г. Мінску, вітраж “Лета”, дэкаратыўны рэльеф “Вандраванне”, роспіс “Песні нябёсаў”, роспіс “Грузінскія матывы”; жывапісныя палотны “Браслаўскія паданні”, “Песня пра зубраў”, “Нечаканая сустрэча”, “Мазурская сялява”, “З глыбіні стагоддзяў”, “Вандраванне чырвонага”, роспіс храма ў гонар святых Касмы і Даміана ў аг. Вішнева Мінскай вобласці, аздабленне аднаго з залаў Палаца Незалежнасці ў Мінску, мастацкае афармленне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане і Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь і інш.

 

 

 

 

 

 Кароткая біяграфія

Нарадзіўся ў г. Гомелі.

Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І.Ахрэмчыка, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў “ з 2008 года.

З 2009 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры малюнку, жывапісу і скульптуры, з 2019 года – дацэнт кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры.

З 2017 года ён быў абраны першым намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

Працуе ў галіне жывапісу і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах з 1998 года.