«Сузіранне цішыні» ў галерэі Беларт Беларускага саюза мастакоў

Непаўторныя краявіды Валерыя Шкарубы, Ігара Бархаткова, Леаніда Гоманава, Алеся Сушы, Ягора Батальёнка, Юлii Мацуры, Паўла Масленiкава, Вадзiма Богдана, Вольгi Шкарубы.

Спецыяльны праект у рамках і трыенале жывапісу, графікі і скульптуры

На выставачнай пляцоўцы мастацкай галерыi Беларт (г. Мiнск, вул. К. Маркса, 4) праходзіць выстава жывапiсу «Сузiранне цiшынi».

Мастацтвазнаўца і супрацоўнік галерэі Ірына Небышынец: «Традыцыйны i, разам з тым, адкрыты для стылiстычных пошукаў, выяўлення мастакоўскай iндывiдуальнасцi, пейзажны жанр сустракаецца ў творчасцi амаль кожнага з беларускiх жывапiсцаў. Прыцягальнасць i няўлоўная зменлiвасць, разнастайнасць эстэтыкi прыроднага наваколля засяроджваюць увагу мастакоў, натхняе шукаць новыя i адметныя ад папярэднiкаў кампазiцыйныя i каларыстычныя прыёмы для фiксацыi ўбачанага на палатне, перадачы адчунага пад час сузiрання прыроднага ландшафту.

Выстава «Сузiранне цiшынi» прадстаўляе палотны беларускiх жывапiсцаў розных пакаленняў, для якiх пейзажны жанр стаў адным з вядучых у творчасцi.

Майстэрская перадача непаўторнай у кожную пару года гармонii прыродных колераў, найтанчэйшых праяваў сонечнага святла ўласцiва вясковым краявiдам I. А. Бархаткова. Палотны В. Ф. Шкаруба ўражваюць падрабязнай манерай адлюстравання прыродных матываў i асаблiвай пазачасовай, сузiральнай вобразнай атмасферай. Абагульненыя, з выразным лiрычным гучаннем пленэрныя выявы Л. М. Гоманава, экспрэсiуныя фактурныя палотны А. Сушы дапоўнены ў экспазiцыi выставы паэтычнымi панарамнымi кампазiцыямi Я. Батальёнка.

У творах маладых таленавiтых мастакоў Юлii Мацуры, Паўла Масленiкава, Вадзiма Богдана, Вольгi Шкаруба побач з захаваннем традыцыйных прыемаў рэалiстычныга пейзажнага жывапiсу цiкава назiраць фармiраванне ўласнай жывапiснай манеры».

 

 

 

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! На 85 годзе жыцця памерла БАРАНОЎСКАЯ ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА

СПАЧУВАЕМ! 27 сакавіка 2021 года на 85 годзе жыцця памерла БАРАНОЎСКАЯ ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі.   БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.   РАЗВІТАННЕ з Бараноўскай Галінай Мікалаеўнай адбудзецца 04 красавіка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ». З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ» сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »