Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў.

БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.

Сумна, што сыходзяць адзін за адным творцы, якія былі і застануцца яркімі постацямі ў гісторыі айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зусім нядаўна мы развіталіся з Алай Іванаўнай Непачаловіч. А сёння пайшоў з жыцця яе калега, удзельнік шматлікіх сумесных з ёю мастацкіх праектаў Уладзімір Іванавіч Лісавенка.

Фірменны почырк Уладзіміра Лісавекі запомніўся многім прыхільнікам эксперыментальнага габелену. Ён умеў пераўтвараць у творы мастацтва магнітафонныя стужкі і старыя джынсавыя тканіны. Для яго джынсы былі не толькі сімвалам маладосці, але і фактурным матэрыялам, больш, чым проста адзенне. “Джынсы – гэта для майго пакалення ўсё. Я проста гэтыя старыя штаны запускаю ў вечнае жыццё “,– тлумачыў аўтар у сваіх інтэрв’ю.

Аўтарскім габеленам Уладзіміра Лісавенкі ўласціва спалучэнне паэтычных мастацкіх вобразаў, выкананых у стрыманай каляровай гаме, з інтэнсіўным і ў той жа час тонкім пачуццём рытму і матэрыялу.

Мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі: “Для спадара Уладзіміра ткацтва – тое ж, што і маляванне. Ён увасабляе ў габелене думкі, якія маглі б быць занатаванымі алоўкам на паперы альбо фарбамі на палатне. Прычым ступень выяўленчай умоўнасці калі-нікалі мяжуе з так званым наіўным мастацтвам. Аднак нават калі аўтар імітуе стылістыку дылетанта, адчуваецца ўпэўненая рука прафесіянала”.

А ўсяго некалькі гадоў таму адбылася юбілейная выстава Уладзіміра Лісавенкі ў Палацы мастацтва. І да яе адкрыцця Ала Непачаловіч напісала: “Уладзімір Лісавенка ў сваёй творчасці звяртаецца да разнастайных тэм, стварае шырокі спектр своеасаблівых мастацкіх вобразаў. Мастак пастаянна эксперыментуе, не абмяжоўваючыся тэхнікай гладкага ткацтва. У яго працах прасочваецца аснова класічных традыцый габелена і беларускага узорнага ткацтва. Аднак наватарскія стылістычныя ідэі і аўтарскія прёмы выканання Уладзіміра, дапоўненыя ўдалым выкарыстоўваннем неардынарных сучасных матэрыялаў, прыцягваюць велізарную цікавасць і ўвагу гледача да яго твораў”.
Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1959 года ў г. Клін, Маскоўская вобласць, Расія.
У 1985 г. скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці – аддзяленне мастацкага аздаблення і мадэлявання вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.
Працаваў у галіне тэкстыль-дызайна, інтэр’ера і аўтарскага габелена.
З 1986 г. удзельнічаў у мастацкіх выставах.
З 1990 г. – выкладаў мастацтва габелена ў Дзіцячай мастацкай школе №3 г.Мінска.
З 1993 г. – сябра Беларускага саюза дызайнераў.
З 1994 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Габелены мастака знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у шматлікіх прыватных зборах Беларусі і Еўропы.

ВІНШУЕМ — ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем! Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца). Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

19.01.2024 — ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮвядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў. Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года. Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952),

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 82-м ГОДЗЕ ПАМЁР СКУЛЬПТАР АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН

14 студзеня 2023 года на 82-м годзе жыцця памёр беларускі скульптар, сябра Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў АЗАТ МІКАГОСАВІЧ ТАРАСЯН. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »