У Смаргоні ўрачыста адкрылі мемарыяльны комплекс на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну

Аўтарскі калектыў: кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч, скульптары Уладзімір Церабун, Іван Арцімовіч, архітэктар Аляксандр Бажыдай.

Месца для мемарыяла выбрана не выпадкова. З верасня 1915-га па люты 1918 года тут праходзіла лінія руска-германскага фронту. Горад не здаваўся ворагу 810 дзён. Тут загінулі дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў. 16-тысячны горад быў фактычна разбураны за час баёў, у яго вярнуліся пасля вайны каля 150 жыхароў.

Работы па будаўніцтве аб’екта пачаліся восенню 2012 года. У 2014 годзе ў рамках памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны мемарыяльны комплекс быў адкрыты для наведвання і стаў знакавым месцам увекавечання памяці пра герояў Першай сусветнай. вайны. У 2023 годзе пачаўся працэс завяршэння ўсяго комплексу работ па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу і ён быў урачыста адкрыты 3 жніўня 2024 года.

Віншуем з юбілеем Валянціну Сідараву!

Віншуем з юбілеем вядомага беларускага мастака-графіка  Валянціну Сцяпанаўну Сідараву, сябру Беларускага саюза мастакоў, секцыі графікі, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кафедры графікі. Валянціна Сідарава шмат гадоў займаецца графікай – кніжнай і станковай. Многія з аформленых ёю выданняў увайшлі ў “залаты фонд” беларускай кніжнай графікі. Апошнім часам у кола яе інтерэсаў увайшлі таксама жывапіс і фатаграфія.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА «БСМ»: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста. Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »