УЛАДЗІМІР КЛІМУШКА. МЯЖА АДСУТНАСЦІ

17 чэрвеня  2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Клімушкі, сябры секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў, «МЯЖА АДСУТНАСЦІ», прысвечаная 50-гадоваму юбілею мастака.

Выстава прымеркаваная да 50-гадовага юбілею вядомага беларускага жывапісца, але мае не рэтраспектыўны, а тэматычны характар. Гледачу прапаноўваюцца некалькі цыклаў жывапісных твораў, напісаных на працягу апошніх пяці гадоў, аб’яднаныя пераасэнсаваннем адвечна актуальных міфалагічных матываў.

Экспазіцыя выставы ў асноўным пабудавана на творах, крыніца інспірацыі для якіх месціцца ў прасторы паміж Гамерам і Гільгамешам. Уладзімір Клімушка не ілюструе міфы, яго на дадзены момант не цікавяць рэпрадуцыруючыя формы мастацтва, але ён працуе на ўзроўні асацыяцый, выкарыстоўваючы інструментарый уласнай вобразна-пластычнай мовы.

Уладзімір Клімушка ў сваім праекце “Мяжа адсутнасці” прапануе гледачу адчуць сабе часткай агульнага вялікага Сусвету і звярнуцца да першаасноў. Глыбінныя чалавечыя законы, праблемы пошуку наканавання, трывалай глебы, складанасці выбару —усё гэта вырашана праз віхуры рытмаў, мігаценне каларыстычных нюансаў, усплёскі акцэнтаў. Лінейныя канструкцыі буйнафарматных нефігуратыўных твораў маюць семантычнае падабенства з шумерскім клінапісам: гэта таксама своеасаблівыя знакі, у якіх зашыфравана інфармацыя: думкі і пачуцці аўтара, яго спадзяванні і развагі.

Цыкл “Звароты” у сваім пластычным малюнку і сэнсавым напаўненні выяўляюць прадчуванне зменаў і неабходнасць захавання базісных нацыянальных канстантаў, з’яўляюцца мяжой адсутнасці ў вобразнай сістэме мастака.

Уладзімір Клімушка — мастак-жывапісец, выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнічаў у больш чым 60-ці мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Расіі.

Выстава працуе да 30 чэрвеня 2021 года

 

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА «АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ — ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў». Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »