«Усё будзе добра». Выстава Людмілы Шчамялёвай у галерэі «Мастацтва»

Творчы почырк Людмілы Шчамялёвай надзвычай самабытны, іранічны і адначасова прасякнуты цеплынёй чалавечых пачуццяў. Яе карціны — своеасаблівыя міні-гісторыі штодзённага побыту звычайных людзей, якія шчодра аздобленыя гумарам, але ў той да час у іх гучыць сум і трывога за сённяшні дзень.
Мастацтвазнаўца Барыс Крэпак, аналізуючы карціны Людмілы і яе мужа жывапісца Ігара Рымашэўскага, угадваў у іх творах «вобразы Ніка Пірасмані, Наталлю Ганчарову з Міхаілам Ларыёнавым, “бубнова-валетаўцаў” з іх інтанацыямі ў сферы гарадскога народнага выяўленчага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя, якое ўвабрала ўсю стракатасць, народнасць святочнага фальклорнага колазвароту і якое ішло ад лубка і прымітыву. Таго прымітыву, які з’яўляецца асновай гарадской творчай стыхіі. Але і Ігар, і Людміла апелююць зусім не да настальгічных і нават не столькі да эстэтычных, колькі да эмацыянальнажыццёвых перажыванняў, заклікаючы не да “любавання”, а як бы да непасрэднага “ўзнаўлення” тых вобразаў і аксесуараў, якія мы штодзённа з цеплынёй і гумарам назіраем у жыцці горада, яго “інтэр’ераў” і наваколля урбаністычнай цывілізацыі.”
У творах Людмілы Шчамялёвай заварожвае пачуццё свабоднай раскаванасці персанажаў горада і вёскі. У прывольны і рухаючы «жанравы» лад яна ўключае і чалавечыя фігуры, і жывёлы, і птушак, і дрэвы, і кветкі, і дамы, дзе заўсёды віруе жыццё.
Святло, якое зыходзіць ад яе работ, мяккае і прыцягальнае. Запрашаем: ўвайдзіце і паглядзіце экспазіцыю. Далібог, станеце крышачку дабрэйшыя!
ЛЮДМІЛА ШЧАМЯЛЁВА
У 1979 г. — скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава
З 1979 г. — удзельніца абласных, рэспубліканскіх, замежных і персанальных мастацкіх выстаў.
З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў галіне жывапісу, дэкаратыўна прыкладнога мастацтва і ілюстрацыі.
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, Нідэрландах, Германіі, Чэхіі, Польшчы і інш.

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: СВЯТАСЦЬ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ. 01.11-03.12.2023

З 1 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэру “Святасць зямлі беларускай”, прысвечанага 850-годдзю прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Году міру і стварэння. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, – вечны сімвал міралюбнасці, пакорлівасці, лагоднасці і любві да бліжніх. Падзвіжніцкая дзейнасць святой Еўфрасінні, заснаванне манастыроў і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

12 кастрычніка 2023 года на 81 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар ЭДУАРД БАРЫСАВІЧ АСТАФ’ЕЎ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Эдуард Астаф’еў родам з горада Хімкі Маскоўскай вобласці. Але скончыўшы ў 1972 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у народных мастакоў А.А. Бембеля і А.К. Глебава, прысвяціў сваю творчасць беларускай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем! Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік. 1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »