ВІЦЕБСК. ДВА ПОЗІРКІ – АДЗІН ШЛЯХ. ВЫСТАВА МІХАІЛА ЛЯЎКОВІЧА І ЛЕАНІДА МЯДЗВЕДЗСКАГА

15 сакавіка 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылась выстава жывапісу двух мастакоў Міхаіла Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага “Два позіркі – адзін шлях”.

На выставе прадстаўлены жыццярадасныя, святочныя, яркія абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, выкананыя прызнаным рэалістам і акварэлістам Міхаілам Ляўковічам на працягу апошніх 4-х гадоў.

Жыццё і творчасць мастака Леаніда Леанідавіча Мядзведскага таксама звязаны з Віцебскам. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 прац, напісаных аўтарам за апошнія 20 гадоў. Партрэты, пейзажы, нацюрморты, у якіх уражанні, эмоцыі і, вядома ж, уласны погляд на навакольны свет.
Таленавітыя мастакі, яркія прадстаўнікі віцебскай школы, трансфармуюць свет з дапамогай ліній і колеру ў абстрактныя, асацыятыўныя палотны.

Выстава будзе працаваць да канца красавіка.

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ – 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава “Высокае неба Прыдняпроўя”, якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ НЕСЦЕРУКА “АД БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА”. 27.07-03.09.2023

27 ліпеня 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Юрыя Несцярука «АД   БЛАКІТУ ДА ЧОРНАГА». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. «Пісаць трэба так, як думаецца і адчуваецца» Ю.М. Несцярук На персанальнай выставе «Ад блакіту да чорнага» прадстаўлена больш за 25 манументальных твораў магілёўскага мастака Юрыя Міхайлавіча Несцярука. Экспазіцыя злучае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА “БСМ”: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана – у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »