ВІЦЕБСК РЭСПУБЛІКАНСКАЯ БІЕНАЛЕ МАСТАЦКАГА ТЭКСТЫЛЮ “ЧАС, ТРАДЫЦЫІ. НАВАЦЫІ. 14.12.2023-21.01.2024

14 снежня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава VIII Рэспубліканскай біенале мастацкага тэкстылю «Час. Традыцыі. Навацыі».

У выставе бяруць удзел каля 40 мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх Ніна Пілюзіна, Валянціна Крывашэева, Людміла Пятруль, Марына Грудзінава, Таццяна Белавусава-Пятроўская, Наталля Лісоўская, Святлана Оксінь, Віялетта Някрасава, Алена Обадава, Вольга Рэднікіна, Зоя Ліцвінава, Ларыса Скрыпнічэнка, Таццяна Фаміна, Галіна Бабровіч, Наталля Канькова і іншыя.

Мастакі дэманструюць разнастайнасць творчых рашэнняў, аўтарскіх тэхнік, эксперыменты з матэрыяламі і фактурамі, сумяшчэнне жывапісных, графічных, скульптурных і тэкстыльных прыёмаў, зварот да нацыянальных традыцый, культуры і гісторыі Беларусі.
Выстава будзе працаваць да 21 студзеня 2024 года.

3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў – фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ “ПАРАЛЕЛІ”. З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 78-М ГОДДЗЕ ЖЫЦЦЯ ПАМЁР УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ

  2 сакавіка 2021 года на 78-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр жывапісец, сябра секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ.    БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.      Развітанне і пахаванне Уласава Ігара

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 – ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »