ВІЦЕБСК: ВЫСТАВА ВАЛЯНЦІНА НУДНОВА Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”.

Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

У сваёй творчасці мастак спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фармуе эмоцыю, і наадварот – як эмоцыя дыктуе пэўную форму. “Я хацеў бы, каб мая праца вобразна ўспрымалася як нейкі шкляны аб’ект, дакрануўшыся да якога, можна было б адчуць вібрацыю ўсяго цела аб’екта і пасля завяршэння кантакту яшчэ доўга адчуваць трапятанне і водгаласы гукаў…”.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВІТАЛЬ ЦВІРКА. ДА 110-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ. 16.03.-04.06.2023

  16 сакавіка 2023 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) пачынае працу выставачны праект “Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, а таксама з прыватных калекцый. Віталь Канстанцінавіч Цвірка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ “ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ”. З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »