ВІЦЕБСК ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЛІСОЎСКАЙ “ПАД МІРНЫМ НЕБАМ”. 12.12.2023-14.01.2024

У Мастацкім музеі горада Віцебска з 12 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года працуе юбілейная выстава работ віцебскага мастака, члена БСМ Наталлі Сяргееўны Лісоўскай “Пад мірным небам”.

Наталля Сяргееўна Лісоўская – мастак па тэкстылю, член БСМ, дыпламант многіх выставак, лаўрэат конкурсаў, узнагароджана Граматай Міністэрства культуры РБ за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва (2017), лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2023).

Работы, прадстаўленыя на выстаўцы “Пад мірным небам”, адрозніваюцца разнастайнасцю каларыстычных, кампазіцыйных і фактурных рашэнняў, спалучэннем традыцыйных матэрыялаў (лён, поўсць) з нетрадыцыйнымі (шклом, керамікай, сізаллю, дрэвам і інш.). Вытокі натхнення Наталлі Лісоўскай у багатай спадчыне беларускага народнага мастацтва

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА “ЧБ” У ГАЛЕРЭІ “МАСТАЦТВА”

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава “Terragraphica: Sacrum” працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова – эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт – не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае “жыццё” палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВАЯ КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА 2024 ГОДА – БЯЛЫНІЧЫ!

Слуцк – радзіма знакамітых паясоў і культурная сталіца 2023 года – 15 снежня перадала ганаровае званне “Культурнай сталіцы года” гораду Бялынычы Магілёўскай вобласці! Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года” ў Слуцку прайшла з размахам! За бягучы год было праведзена больш за 100 мерапрыемстваў – гэта канцэртныя праграмы, выставы, фестывалі, конкурсы, спектаклі, выступленні вядучых артыстаў і калектываў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »