ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем!

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» і савета Беларускага саюза дызайнераў. Аўтар пяці кніг па тэорыі і метадалогіі дызайн-дзейнасці.

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня

Развітанне з Занковічам Валянцінам Паўлавічам адбудзецца 26 снежня 2025 года ў 11 гадзін у Храме Усіх Святых па вул.Каліноўскага, 121 у г.Мінску. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Ленінскай прэміі СССР і прэміі Ленінскага камсамола СССР. Асноўныя працы: * Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »