ВІНШУЕМ – МІШЧАНКУ МІКАЛАЯ ЯЎГЕНАВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем!
Мішчанку Мікалая Яўгенавіча, вядомага беларускага мастака-жывапісца, сябру Беларускага саюза мастакоў секцыя “Традыцыя”, лаўрэата прэміі Саюза рускіх мастакоў “За ўклад у развіццё рэалістычнага мастацтва”, з 75-годдзем!

Мікалай Мішчанка – прыхільнік традыцыйнай прафесійнай мастацкай школы, уся яго творчасць звернута да лепшых жывапісных традыцый. Асноўныя жанры, у якіх працуе мастак – пейзаж і нацюрморт.

Працуючы ў непасрэдным кантакце з прыродай, мастак па-майстэрску перадае на палатне ледзь прыкметныя адценні і паўтоны, якія ў штодзённым жыцці мы і не заўважаем. Майстар стварае рэалістычныя, простыя, выразна выбудаваныя кампазіцыі.

Мікалай Мішчанка нарадзіўся 21 лютага 1949 года ў горадзе Магілёве. У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, у Буда-Кашалёўскай карціннай галерэі, Светлагорскай карціннай галерэі.

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ”

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя “Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў” Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі. Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА ” 1.10 КВАДРАТА”. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА “ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ”. 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »