Віншуем народнага мастака беларусі Уладзіміра Тоўсціка з новым выданнем!

У выдавецтве “Беларусь” у серыі “Палац мастацтва” выдадзены шыкоўны альбом, прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата І Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “жывапіс” Уладзіміра Антонавіча Тоўсціка.
Укладальнік і аўтар уступнага артыкула – загадчык аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Кацярына Ізафатава.
Заснавальнік серыі, мастацкае аздабленне – дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” Уладзімір Зінкевіч.
Выданне можна набыць у рэспубліканскіх кнігарнях.

ВІЦЕБСК: ВЫСТАВА ВАЛЯНЦІНА НУДНОВА Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА

У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) працуе выстава сябры секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Валянціна Нуднова “Чорна-белае каханне”. Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У сваёй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ “ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ”. З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »