Віншуем нашага славутага мастака-ювеліра Мікалая Кузьміча з новым выданнем!

Выданне ажыццёўлена ў выдавецтве «Беларусь», у серыі «Палац мастацтва», і прымеркавана да 70-годдзя Мікалая Пятровіча Кузьміча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэнаў Францыска Скарыны, Рускай праваслаўнай царквы ў імя Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра і Крыжа Святой Еўфрасінні Полацкай, старшыні Брэсцкага аддзялення Беларускага саюза мастакоў.
Альбом прэзентуе ўнікальныя сакральныя Мікалая Кузьміча ў тэхніцы старажытнавізантыйскай эмалі, а таксама яго выставачныя эмалевыя дэкаратыўныя кампазіцыі і ювелірныя вырабы.
Укладальнік і аўтар уступнага артыкула — мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.
Мастацкае аздабленне — мастак выдавецтва «Беларусь» Алена Бужынская.
Заснавальнік серыі — дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» Уладзімір Зінкевіч.
Выданне можна набыць у рэспубліканскіх кнігарнях.

14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА. Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. Член Беларускага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ПЕРЛ» АНДРЭЯ ВАРАБ’ЕВА І АКСАНЫ ЕЎДАКІМЕНКІ. ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА». 13.03.-21.04.2024

13 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і жывапісу “ПЕРЛ” сябраў Беларускага саюза мастакоў Андрэя Вераб’ёва і Аксаны Еўдакіменка. Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў. Андрэй Вераб’ёў – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У творчасці майстра больш за ўсё

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »