Віншуем з 70-годдзем! выдатнага беларускага мастака, унікальнага майстру старажытнавізантыйскай эмалі Мікалая Пятровіча Кузьміча!

Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэнаў Францыска Скарыны, Рускай праваслаўнай царквы ў імя Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра і Крыжа Святой Еўфрасінні Полацкай, медаля князя Канстанціна Астрожскага, сябру Беларускага саюза мастакоў, старшыню Брэсцкага аддзялення БСМ. Шмат новых твораў і сто гадоў наперадзе вам, Мікалай Пятровіч! Мікалай Кузьміч упісаў сваё імя ў гісторыю Беларусі, калі аднавіў адну з нацыянальных святыняў – Крыж Еўфрасінні Полацкай, які захоўваецца сёння ў Свята-Еўфрасіннеўскай царкве Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Праз некалькі гадоў Мікалай Пятровіч зрабіў стаўратэку (сховішча для крыжа) і раку для мошчаў самой Еўфрасінні Полацкай. Мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч адзначае:
“Сёння Мікалай Кузьміч з’яўляецца адзіным у Беларусі майстрам, які дасканала валодае ўнікальнай тэхналогіяй старажытнавізантыйскай эмалі. Іконы, абразкі, медальёны, крыжы, выставачныя мастакія пласты, прасторавыя арт-аб’екты, ювелірныя ўпрыгожэнні — гэта майстэрства сучаснага мастака ствараць з металу і эмалі творы, якія даюць асалоду кожнаму прыхільніку сапраўднага мастацтва. Гэта паэзія іншага, немітуслівага жыцця, у якім пануюць яркасць фарбаў і гармонія, вытанчанасць і выразнасць. Нездарма найлепшы знаўца мастацтва перагародчатай эмалі Нікадзім Кандакоў адносіў яе да жывапісу.
Малюнак і колер — два асноўных выяўленчых кампанента сталі эталонам для эмаляў Мікалая Кузьміча. Старажытныя ўзоры і візантыйскія традыцыі, на якія майстар абапіраецца асабліва ў сакральных творах, не скоўваюць яго фантазіі. Ён выкарыстоўвае тэхналогіі XII стагоддзя для новых прыёмаў, вынайдзеных ім самім, дзе лаканічнасць і мінімалізм сучасных формаў гарманічна спалучаецца з барочным багаццем каляровага рашэння. Свабоднае валоданне традыцыйнымі тэхнікамі і тэхналогіямі дазваляе майстру ў сваіх творчых работах адыходзіць ад канону, інтэграваць новыя сюжэты, выкарыстоўваць іх часам у нязвыклым кантэксце.
Мікалая Кузьміча называюць Лазарам Богшам нашага часу. Працы над праваслаўнымі святынямі мастак прысвяціў амаль пятнаццаць гадоў свайго жыцця. Знакаміты майстар працуе ва ўнікальнай тэхніцы старажытнавізантыйская перагародчатай эмалі — у нашай краіне ёю не валодае ніхто, а сусветных прафесіяналаў можна пералічыць па пальцах. Дзякуючы яго працам і ўдзелу ў шматлікіх пленэрах, сімпозіумах, выставах эмальернага мастацтва мастака ведаюць у многіх краінах свету.
Гэта тэхніка патрабуе адточанасці майстэрства. Як надаць дынаміку і смелы стыль малюнку, каб у прадыктаваных іканаграфіяй позах захаваць адчуванне жывога ўнутранага руху? Усё залежыць ад лёгкасці, празрыстасці перагародкі. Чым таўсцей залатая нітка, тым больш маляванне нагадвае гнутую па шаблоне палоску металу. Доўгай тонкай напружанай лініяй можна маляваць як востра завостраным алоўкам.
А колер? Той самы — з таямнічым матавым бляскам золата і багаццем маляўнічых адценняў? Сёння сладаныя адценні Мікалай Кузьміч стварае, эксперыментуючы з сумесямі сучасных эмалевых парашкоў, дабіваючыся нябеснай яркасці лазурыту, загадкавай глыбіні імператарскага пурпурнога, чыстага, чароўнага свячэння белага. Уся жывапісная палітра са складанымі адценнямі задзейнічана ў перагародчатай эмалі беларускага майстра.
“Калі я хадзіў у 5-ы клас, бацька перавёз нас у Растоўскую вобласць. Адтуль я пайшоў служыць на Паўночны флот. І ўвесь гэты час у мяне была запаветная мара — пераехаць назад дадому, у Беларусь. Я хацеў ажаніцца толькі з беларускай дзяўчынай. І ажаніўся. Быць беларускім мастаком і выказваць гэта ў сваіх працах… Сёння з задавальненнем прыязджаю ў Сафійскі сабор у Полацку — у гэтую цудоўную жамчужыну старажытнага дойлідства. Вольна або мімаволі напітваюся ўбачаным там — фрэскамі, фарбамі, трымценнем майстроў, якія распісвалі сабор. Мне ўсё гэта блізка. Хацелася б думаць, што сваёй творчасцю раблю ўнёсак для спасціжэння і развіцця беларускага мастацтва.”
Мікалай Кучзьмі адкрыты, сціплы і вельмі пазітыўны чалавек. Таццяна Макарава, доктар гістарычных навук, спецыяліст па старажытнарускіх эмалях, незаменны памочнік пры аднаўленні Крыжа Еўфрасінні Полацкай, пісала: “Калі ўбачыла гэтую магутную постаць з вялікімі рукамі, сапраўднага ўнука каваля, то я адразу ўзгадала, што элітныя ювеліры, як правіла, заўсёды вельмі дужыя і фізічна буйныя людзі”.
Трэба дадаць, што Мікалай Кузьміч — сапраўдны патрыёт Брэста. Ён прыехаў у горад у 1982 годзе згодна з размеркаваннем, ды так тут і застаўся. А сёння ў цэнтры Брэста працуе ювелірная крама-галерэя «Візантыя» мастака, дзе вырабляюць і іконы, і ювелірныя ўпрыгажэнні. Тут акрамя самога Мікалая Пятровіча стварэннем ювелірных рэчаў займаюцца яго сын, таксама мастак Пётр Кузьміч”.
Кароткая біяграфія
1950 – нарадзіўся ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці
1978 – 1982 – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава
1982 – 1988 – мастак-афарміцель Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрняў Мастацкага фонду БССР
1987 – член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”
1988 – 1998 – мастак-афарміцель брэсцкага камбіната “Мастацтва”
1998 – 2010 – мастак Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
1997 – лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”; ордэн Рускай праваслаўнай царквы ў імя Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра трэцяй ступені
1998 – медаль князя Канстанціна Астрожскага, Рэспубліка Польшча
2002 – ордэн Беларускай праваслаўнай царквы Крыжа Прападобнай Еўфрасінні Полацкай
2007 – ордэн Беларускай праваслаўнай царквы Прападобнай Еўфрасінні Ігуменні Полацкай; ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”
2015 – ордэн Францыска Скарыны
2017 – лаўрэат I Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтв”
2019 – званне “Ганаровы грамадзянін горада Брэста”
З 2020 – старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ:
1992 – 1997 – аднаўленне страчанай нацыянальнай хрысціянскай святыні Крыжа Прападобнай Еўфрасінні Полацкай (захоўваецца ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры). Старажытнавізантыйская перагародчатая эмаль
1998 – 2002 – стварэнне стаўратэкі (сховішча) для Крыжа Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Старажытнавізантыйская перагародчатая эмаль, ліццё, чаканка
2003 – 2007 – стварэнне ракі для мошчаў Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Старажытнавізантыйская перагародчатая эмаль, ліццё, чаканка
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь; Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, «Музеі гісторыі горада Брэста», Мастацкім музеі Брэста, Усерасійскім музеі Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Масква, Расія), Паўночнакаўказкім філіяле Дзяржаўнага музея мастацтва народаў Усходу (Майкоп, Рэспубліка Адыгея, Расія), Калужскім музеі выяўленчых мастацтваў (Калуга, Расія), у прыватных зборах Беларусі, Расіі, Германіі, Літвы, Іспаніі, ЗША.

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПОЛАЦК: ВЫСТАВА АНАТОЛЯ АРЦІМОВІЧА ДА 85-ГОДДЗЯ МАСТАКА

15 сакавіка 2024 года ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылося адкрыццё персанальнай выставы “Выбранае” заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Анатоля Яфімавіча АРЦІМОВІЧА. Выстава адкрывае серыю выставачных праектаў, якія адбудуцца ў 2024-2025 гг., прымеркаваных да 85-годдзя Анатоля Яфімавіча. А. Арцімовіч з’яўляецца адным з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫ ПРАЕКТ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ “КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ” ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Запрашаем! Новы праект Беларускага саюза мастакоў “Колеры Вялікай Перамогі” 20 сакавіка 2024 года ў 16.00 у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3) у галерэі “Арт-Партал” адкрыецца першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе можно убачыць літаграфіі, афорты, лінгагравюры знакамітых беларускіх графікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Большасць работ прадстаўлена

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ВЫСТАВА “ВЯЛІКІ НАСТАЎНІК” УЛАДЗІМІРА КРЫВАБЛОЦКАГА І НАДЗЕІ ЛІВЕНЦАВАЙ. 30.03-30.04.2023

  30 сакавіка 2023 года ў Галерэі твораў Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага «ВЯЛІКІ Настаўнік», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва . Уплыў творчасці Леаніда Шчамялёва на жывапісную культуру Беларусі другой паловы XX стагоддзя велізарны, а яго жыццёвы шлях мастака і грамадзяніна – гэта высокі прыклад творчага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »