Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі.

Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая рамантычная узнёсласць, адчуванне лёгкага суму і , адначасова, кранаючае душу святло. Акварэлі мастака вылучаюцца стрыманасцю колераў і кампазіцыйных рытмаў, абагульнёнай пластыкай форм, заўжды крыху загадкавай танальнасцю вобразаў. Георгій Танковіч сапраўдны майстар пейзажу, але не меншую ўвагу мастак надае партрэту і нацюрморту, у якіх яго аўтарская манера заўжды пазнавальная.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 15 студзеня 1946 годаў вёсцы Ярашова Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.1969 — скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена, Л.Анцімонава.Да прызыва ў армію працаваў настаўнікам СШ № 13 г. Полацка.З 1969 года – удзельнік мастацкіх выстаў.1971 года – працаваў у групе прамысловай эстэтыкі на шынкамбінаце.1979 – працаваў у Наваполацкім філіяле Віцебскіх мастацкіх майстэрняў.1991 – сябра Беларускага саюза мастакоў.Удзельнічаў у дзейнасці і выставачных праектах творчых аб’яднанняў “Віцебская акварэль” і “Жалезны воўк”. Адзін з кіраўнікоў наваполацкага клуба аматараў мастацтва «АРТ-ПАРК».Аўтар жывапісных палотнаў і манументальных вітражоў у розных дзяржаўных і грамадскіх будынках Беларусі і замежжа.Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Бабруйскім краязнаўчым музеі, музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка, прыватных калекцыях у Алжыры, Англіі, Германіі, Польшчы, Галандыі, Ізраілі, Італіі, Кітае, Расіі і Беларусі.Жыве ў Наваполацку. Працуе пераважна ў акварэлі.

Памёр знакаміты беларускі скульптар Валянцін Занковіч

Вядомы беларускі скульптар, удзельнік стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой», Валянцін Занковіч памёр на 89-ым годзе жыцця, паведаміў член камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Занковіча па правах лічаць метрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура)

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра. Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі, якіх бясконца люблю, і – прырода, без якой не ўяўляю свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024 *фазіс — кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь Уступаем у новы фазіс*! Сучасны праект у Галерэі Мастацтва! Вольга Жэбіна — сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года — сябра БСМ. Нарадзілася ў 1986

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ». З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ» сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »