ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАМІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

На калегіі Міністэрства культуры 19 лютага 2024 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў сферы культуры па выніках работы за 2023 год.

Сярод мастакоў, сябраў Беларускага саюза мастакоў, былі ўзнагароджаны за развіццё патрыятычнага выхавання ў скульптары – І.Міско і С.Логвін, у жывапісе – Г.Садоўская, у манументальна-дэкаратыўным – мастацтве А.Чадзій, у графіцы – Л.Журавовіч.

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 – скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 – скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА – АДЗІНСТВА ПРАЗ КУЛЬТУРУ

26 сакавіка ў Маскве ў музейна-выставачным комплексе Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адкрыўся выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”. Выставачны праект рэалізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі і заснаваны ў рамках святкавання Дня яднання

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ ТАРАНДА. 03.08-17.09.2023

3 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Мікалая Таранда “Колер жніўня”. Мастацкая спадчына Мікалая Таранда вялікая і разнастайная – сотні жывапісных, графічных твораў, выкананых у розных жанрах і тэхніках, якія ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя зборы. За 50-гадовую творчую дзейнасць мастак прыняў удзел у больш як 40 рэспубліканскіх

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »