«Viva Kola Art» — 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу «Viva Kola Art», які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты!

Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта — Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб «Мінск» — вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія вырашылі далучыцца да «Viva Kola Art».

«Кола жыцця», «Веласіпед і веласіпедны спорт», «Біятлон», «Гімнастыка», «Гандбол», «Тэніс», «Хакей», «Лыжныя гонкі», «Спартыўны сувенір» — такія тэмы конкурсу сёлета.

Пераможцы будуць вызначаны ў наступных намінацыях: «Гран-пры», «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Арт-аб’ект», «Мастацкая фатаграфія», «Рэпартажная фатаграфія», «Творчы» дэбют», «Дызайн», «Спартыўны сувенір».

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць аўтары выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках.

Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім мастацкім конкурсе «VIVA KOLA ART’2024» прымаюцца на электронны адрас:

vivakolaart@gmail.com

з паметкай «ЗАЯЎКА НА УДЗЕЛ».

Што неабходна ўказаць у заяўцы:
— Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, дата нараджэння
— Кантакты аўтара: нумар тэлефона, email
— Фатаграфія працы
— Параметры працы: назва, памер, год стварэння, матэрыялы
— Апісанне працы

Тэрмін прыёму заявак у электронным выглядзе: да 27.09.2024 уключна.

Па любых пытаннях звязвацца:
Тэл.: +375 (29) 659-90-89
Тэл.: +375 (29) 584-34-86

Палажэнне рэспубліканскага мастацкага конкурса «VIVA KOLA ART’2024»

https://minskcyclingclub.by/ru/novosti/novosti-kluba/869-viva-kola-art2024-zhdet-vas

 

 

СПАЧУВАЕМ!

СПАЧУВАЕМ! 04 мая 2023 года на 87 годзе жыцця памёр ГАРДЗЕЕНКА УЛАДЗІМІР ЦІТАВІЧ, вядомы беларускі жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў, член студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Гардзеенка Уладзімір Цітовіч нарадзіўся 6 ліпеня 1936 г.,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем! Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца). Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »