ВЫСТАВА БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ-ФРАНТАВІКОЎ “ВЯСНА ПЕРАМОГІ”

4 мая 2023 года ў 18.00 у Гарадской мастацкай галерэе Л.Д. Шчамялёва ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы беларускіх мастакоў-франтавікоў “ВЯСНА ПЕРАМОГІ”.

“Кошт Перамогі – мудрасць” Л.Д. Шчамялёў

Пачатак мая – гэта першае цяпло, ласкавае сонца і свежая зеляніна. Пачатак мая – гэта памяць. Для кожнага беларуса гэта памяць аб жудаснай вайне і Вялікай Перамозе. Памяць, якая навякі ўпісана ў гісторыю нашай краіны, кожнага горада, кожнай сям’і.
Народны мастак Беларусі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў прайшоў усю вайну ад пачатку да канца. Удзельнічаў у бітве за Дняпро, быў цяжка паранены пад Мазыром. Ваяваў у складзе 4-га Кубанскага казацкага корпуса 2-га Украінскага фронта. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”
На выстаўцы “Вясна Перамогі” прадстаўлены работы мастакоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, выдатных майстроў айчыннага выяўленчага мастацтва, творы якіх увайшлі ў залаты фонд нашай культуры, у зборы найбуйнейшых музеяў свету. Барыс Аракчэеў, Антон Бархаткоў, Віктар Грамыка, Адольф Гугель, Віктар Гаўрылаў, Пётр Данэлія, Яўген Зайцаў, Аляксандр Казлоўскі, Мікалай Кандрацьеў, Абрам Кроль, Павел Масленікаў, Мікалай Назаранка, Мікалай Назарчук, Тарас Паражняк, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў і многія іншыя беларускія мастакі пракрочылі дарогамі вайны тысячы кіламетраў, атрымалі раненні, змагаліся ў партызанскіх атрадах, ваявалі за Маскву і Кёнігсберг, адчулі жахі канцэнтрацыйных лагераў і акупацыі.
Гэтыя драматычныя падзеі пакінулі незгладжальны след у жыцці і творчасці беларускіх майстроў, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць іх твораў. У сваіх карцінах кожны мастак па-свойму адлюстраваў тэму вайны, што дазваляе нам зараз зірнуць вачыма відавочцаў не толькі на драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і мірныя пасляваенныя дзесяцігоддзі. На палотнах – вобразы партызан, Герояў Савецкага Саюза, якія перадаюць трагічную і напружаную атмасферу ваенных дзён, а яшчэ – пранізлівая прыгажосць роднай зямлі, якая разам з людзьмі, якія змагаліся за яе, перанесла столькі выпрабаванняў. Мастакі-франтавікі, якія баранілі нашу Радзіму, разам з усім народам набліжалі доўгачаканую Вясну Перамогі…

На выставе прадстаўлены работы з фондаў ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” і ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

Выстава працягнецца па 4 чэрвеня 2023 года.

Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі. Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ГА “Беларускі саюз мастакоў” і ТАА “Веласіпедны клуб МІНСК” “ВіваРовэрАрт”

ИНСТРУКЦИЯ о порядке организации ипроведения республиканскогохудожественного конкурса«ВиваРоварАрт» Данная Инструкция определяет порядок организации и проведения республиканского художественного конкурса «ВиваРоварАрт» (далее – конкурс). Конкурс проводится в целях: популяризации и показа лучших новаций и достижений через национальное изобразительное искусство, привлечения к нему внимания широких слоев общества;повышения профессионального мастерства участников конкурса;выявления и поддержки талантливой молодежи, развития творческих способностей.развития и

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! НА 78-М ГОДДЗЕ ЖЫЦЦЯ ПАМЁР УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ

  2 сакавіка 2021 года на 78-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр жывапісец, сябра секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў УЛАСАЎ ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ.    БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ.      Развітанне і пахаванне Уласава Ігара

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »