Выстава “Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam”

27 студзеня 2023 года на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё рэтраспектыўнай выставы “Валерый Шкаруба. In Memoriam”.

Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх спалучаецца тонкасць паэтычнага ўспрымання прыроды з глыбокім лірыка-філасофскім зместам.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. У 1976–1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Сябра Саюза мастакоў Беларусі з 1989 года. У 2000 г. узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014). У 2015 г. адкрылася персанальная карцінная галерэя В. Шкарубы ў г. Барысаве. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020).

Кожны твор мастака – гэта своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі. Яго персанальныя выставы, геаграфія якіх надзвычай шырокая, з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітая, Японіі. Акрамя таго, ён браў удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзіліся Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой. Яго творы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, на выставах беларускіх мастакоў у Еўрапарламенце, на выставе ў Палацы Нацый у Жэневе. Быў удзельнікам культурнай праграмы падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітай, Дзён беларускай культуры ў Францыі і Італіі; адбылася яго персанальная выстава ў рамках мерапрыемстваў да Дзён г. Мінска ў Боне. Яго творы экспанаваліся на 51-й Венецыянскай міжнароднай біенале мастацтва ў 2005 годзе. Ён быў удзельнікам выстаў беларускага жывапісу ў Цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы, у японскім горадзе-пабраціме Мінска Сендаі, у палацы Хофбург у Вене, выставы “Мінск-Парыж-Мінск” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, выставы сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў у Маскве, а таксама выставы ў рамках беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане.

На экспазіцыі ў музеі будзе прадстаўлена каля 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, АТТ “Пріорбанк”, а таксама сям’і мастака.


ВІНШУЕМ – АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем! З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна. Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі “Традыцыя” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза. Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »