ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМЯ А.БЕМБЕЛЯ. ВЫСТАВА СКУЛЬПТУРЫ ЭДУАРДА АСТАФ’ЕВА

Эдуард Астаф’еў нарадзіўся ў г.Хімкі Маскоўскай вобласці 23 сакавіка 1942 года, аднак лёс звязаў яго з Беларуссю. Пасля заканчэння вучобы ў 1972 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе яго выкладчыкамі былі народныя мастакі БССР А. Бембель і А. Глебаў, ён прысвяціў сваё жыццё і творчасць беларускай культуры.

З 1978 г. Эдуард Астаф’еў – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Вынікам  творчай дзейнасці сталі:

  • тры манументальныя комплексы, устаноўленыя ў розных населеных пунках Беларусі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне;
  • манументы Францыску Скарыне ў Празе (Чэхія) і Раману Шаціле (Светлагорск);
  • шэраг партрэтных бюстаў гістарычных дзеячаў у Беларусі і Расіі;
  • больш 20-ці мемарыяльных дошак (М.Багдановічу, П.Пестраку, К.Кірыенку) у Мінску і іншых беларускіх гарадах;
  • медалі – Ф.Скарыне, А.Куляшову, К.Каліноўскаму.

Удзельнік міжнародных выстаў у Расіі, Эстоніі, Латвіі.

Творы Эдуарда Астаф’ева знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі Вялікай Айчыннай вайны, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Літаратурным музеі М. Багдановіча, у мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў.

СПАЧУВАЕМ!

6 красавіка 2023 года на 93 годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксандравіч Дударанка. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Леанід Аляксандравіч Дударэнка неаднаразова абіраўся членам Праўлення Беларускага саюза мастакоў, быў старшынёй секцыі жывапісу і членам Рады (1995-1998). Ён з’яўляўся актыўным членам Студыі ваенных мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Памёр знакаміты беларускі скульптар Валянцін Занковіч

Вядомы беларускі скульптар, удзельнік стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой», Валянцін Занковіч памёр на 89-ым годзе жыцця, паведаміў член камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Занковіча па правах лічаць метрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура)

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі. Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ЮЛІІ МАЦУРЫ «СТРУНЫ ЦІШЫНІ». 9.02-23.02.2023

Выстава жывапісу Юліі Мацура «Струны цішыні»Мастацкая галерэя Беларт запрашае Вас на адкрыццё выставы жывапісу Юліі Мацура “Струны цішыні”. Юлія Мацура нарадзілася 27 лютага 1984 года ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі каледж мастацтваў. З 2002 года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедру графікі. 2008

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »