ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМЯ А.БЕМБЕЛЯ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА ЛАМЕЙКІ (г.САЛІГОРСК)

Паважаныя сябры!
Запрашаем Вас на творчую сустрэчу са скульптарам Уладзімірам Ламейкам і прэзентацыю яго мастацкіх твораў!

Выставачны зал імя А. Бембеля (ГА “БСМ”), 18 мая (чацвер), 17.00.

Імя і працы Уладзіміра Ламейкі добра вядомыя як у Салігорску, так ва ўсёй Беларусі і ў далёкім замежжы. Для салігарчан ён знаёмы як аўтар мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам «Чорны цюльпан» і гарадскога фантана «Месячны горад» (сумесна з архітэктарам І.В. Далматовічам), манументальна-дэкаратыўнай кампазіцыі «Жыццё» на тэрыторыі Салігорскай птушкафабрыкі.
Уладзімір Ламейка працуе ў розных кірунках мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура. Але чым бы ні займаўся, усё роўна вяртаецца да скульптуры.

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ

20 снежня 2022 года на 77-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванні родным і блізкім ЮРЫЯ БАРЫСАВІЧА БАГУШЭВІЧА і падзяляе боль ад незаменнай страты для беларускай культуры. УЛАДЗІМІР СЦЯПАН: На здымку — вядомы беларускі мастак-манументаліст Юрый Багушэвіч. Ён адзін

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СВЯТА-ЕЛІСАВЕЦІНСКІ МАНАСТЫР. ВЫСТАВА ПАД ЧАС ПАСЯДЖДЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ

29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ». «У сучасных рэаліях грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей актуальна як ніколі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »