Выставачны праект “GamEmоtion” адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект “GamEmоtion” адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва.
Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю?
Выставачны праект “GamEmоtion” прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні – ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу ў гульню як уцёкі ад рэальнасці.
Выстава працягнецца да 25 жніўня.

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК. ДВА ПОЗІРКІ – АДЗІН ШЛЯХ. ВЫСТАВА МІХАІЛА ЛЯЎКОВІЧА І ЛЕАНІДА МЯДЗВЕДЗСКАГА

15 сакавіка 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылась выстава жывапісу двух мастакоў Міхаіла Ляўковіча і Леаніда Мядзведскага “Два позіркі – адзін шлях”. На выставе прадстаўлены жыццярадасныя, святочныя, яркія абстрактныя жывапісныя кампазіцыі, выкананыя прызнаным рэалістам і акварэлістам Міхаілам Ляўковічам на працягу апошніх 4-х гадоў. Жыццё і творчасць мастака Леаніда Леанідавіча

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК АЛЕСЬ РОДЗІН

19 снежня 2022 года на 76-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак АЛЕСЬ ІВАНАВІЧ РОДЗІН, культавая фігура старэйшага пакалення беларускіх мастакоў-нонканфармістаў, жывапісец, графік, перформер, сябра секцыі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў. Алесь Родзін быў адным з арганізатараў фестываляў міжнароднага эксперыментальнага мастацтва “ДАХ” (“DACH”. Берлін – Мінск: 2001 – 2016), рэзідэнтамартхауса “ТАХЕЛЕС” у Берліне (1990 –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ “З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ”

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва” далучыліся да дабрачыннай акцыі “З добрым сэрцам у кожны дом”. Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »