ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…

СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ!
23 лютага 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва на адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу «ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…»
Выстава жывапісу, у якой удзельнічаюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прысвечана 100-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва (1923-2021).
Нагадаем, што Леанід Дзмітрыевіч быў першым сакратаром праўлення Саюза мастакоў БССР (1977—1982), старшынёй праўлення Мастацкага фонду БССР (1982—1986), сябрам рады Саюза мастакоў СССР (1983—1987), рады Беларускага саюза мастакоў (1992—2002), старшынёй рады Беларускага саюза мастакоў (2002—2005).

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОСЕНЬСКІ САЛОН-2023. 07.09-08-10.2023

З 7 верасня па 8 кастрычніка 2023 года ў Мінску, у Палацы мастацтва на вуліцы Казлова, 3, пройдзе адна з самых чаканых арт-падзей года — Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам. З 2015 года гэты праект нязменна радуе аматараў мастацтва і дае магчымасць маладым мастакам Беларусі данесці сваю творчасць да шырокай публікі. Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам —

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАМЯЦІ ВОГНЕНЫХ ВЁСАК — ПЕРШАЯ ВЫСТАВА З ПРАЕКТА «КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ»

Першая выстава праекта «Колеры Вялікай Перамогі» прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран. У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

29.01.2024 — ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ. Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе! Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »