Сёння быў зацверджаны надмагільны помнік народнаму артысту СССР і БССР Ігару Лучанку.
Аўтары — скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі (у аўтарскі калектыў уваходзяць архітэктары Віктар Крамарэнка і Юрый Мамлін). Помнік уяўляе сабой пастамент з бюстам кампазітара. Галаву І. Лучанка плаўна агінае нотны радок, які ляціць і лунае падобна яго мелодыям. «Ігар Лучанок быў выдатным меладыстам, і гэта хочацца адлюстраваць у помніку, зрабіць яго непадобным на іншыя»,…
