Гоманаў Леанід Міхайлавіч

Нарадзіўся 22. 11. 1953 года, г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці.

 Скончыў:

1970-1974 – Мінскае мастацкае вучылішча імяА. К. Глебава

1986-1991 – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне графічнага дызайну. Выкладчыкі П.Семчанка, У.Семянько, Л.Міронава, В.Немцоў, У.Гардзеенка. Кіраўнік дыпломнага праекта У.Васюк.

1990 – стажыроўка ў Заходнім Берліне.

Месца працы:

1974-1975 – Пухавіцкі раённы аддзел культуры, мастак.

1977-1978 – Мінскі прыборабудаўнічы завод імя У. І. Леніна, мастак.

1978-1986 – універмаг “Беларусь” (Мінск), мастак-афарміцель.

1991-1997 – выдавецтва “Навука і тэхніка” (з 1996 г. – “Беларуская навука”), мастацкі рэдактар.

1998-2014 – выдавецтва “Белпрынт”, мастак-дызайнер.

Category Tag

Творчыя саюзы і аб’яднанні:

1991 – сябра Саюза мастакоў СССР, а потым Беларускага саюза мастакоў (1991-2013 – секцыя плаката; з 2013 – секцыя жывапісу “Традыцыя”).

2009 – сябра Нацыянальнага аб’яднання мастакоў Украіны, мастацка-рэстаўрацыйнага аб’яднання “Red Horse”.

2010 – член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва (г. Масква).

2019 – сябра Еўразійскага Мастацкага Саюза (секцыя “Класічны жывапіс”).

Узнагароды:

2006 – медаль “Благотворитель” і “Во имя жизни на земле” Міжнароднага дабрачыннага фонда “Мецэнаты стагоддзя” на Кангрэсе кіраўнікоў гарадоў (г. Масква) за высакароднасць намераў і спраў.

2010 – медаль “Во имя жизни на земле” Міжнароднага дабрачыннага фонда “Мецэнаты стагоддзя” на І-м Маскоўскім міжнародным мастацкім пленэры ў парку “Музеон”.

2011 – юбілейны медаль “20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”.

2013 – медаль “За заслугі” II ступені Фонда “Памяць Афгана”.

Дыпломы:

  • Дыпломы 2 і 3 ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе мастацтва кнігі (1991, 1992, 1997).
  • Дыпломы міжнародных пленэраў у Расіі (2003, 2009, 2010, 2013, 2017, 2019), Славакіі (2003, 2004, 2016), Польшчы (2009, 2011, 2015), Украіне (20 і Чарнагорыі (2014, 2016), Казахстане (2015, 2016)
  • Дыпломы Міжнародных пленэраў па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, якія штогод праводзяцца Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П. В. Масленікава (2005-2019).

Творчасць:

Жывапіс, кніжная графіка, плакат, пейзаж, партрэт, нацюрморт

Асноўныя выставы:

З 1981 – удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, міжнародных выставаў, пленэраў і конкурсаў па жывапісе і плакаце.

Асноўныя творы:

Плакат “Бюракрату”. Папера, каляровы друк, 90,5*60,3, 1986

Плакат “Бракаробу”. Папера, фарба, каляровы друк, 80*53, 3, 1986

Ефрасіння Полацкая (з серыі плакатаў “Беларускія асветнікі”). ДВП, гуаш, 100*70, 1991

Кірыла Тураўскі (з серыі плакатаў “Беларускія асветнікі”). ДВП, гуаш, 100*70, 1991

Мікола Гусоўскі (з серыі плакатаў “Беларускія асветнікі”). ДВП, гуаш, 100*70, 1991

Сімяон Полацкі (з серыі плакатаў “Беларускія асветнікі”). ДВП, гуаш, 100*70, 1991

Францыск Скарына (з серыі плакатаў “Беларускія асветнікі*). ДВП, гуаш, 100*70, 1991

Афіша да кінафільма “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Папера, фарба, каляровы друк, 89*59, 1991-1995

Афіша да кінафільма “Сівая легенда”. Папера, фарба, каляровы друк, 89*59, 1989-1995

Праз стагоддзі. Палатно, алей, 80*100, 2002

Начное бязмоўе. Палатно, алей, 80*100, 2005

Дыптых “Чорная быль” (левая частка “Прадчуванне бяды”, правая частка “Стомлены анёл”). Палатно, алей, 90*70, 2006

Сярэбраныя ключы. Палатно, алей, 60*80, 2007

Дарога ў неба. Палатно, алей, 120*90, 2007

На радзіме Бялыніцкага-Бірулі. Палатно, алей, 100*120, 2007

Месяцовая ноч. Палатно, алей,  80*100, 2008

Май 45-га. Палатно, алей, 100*120, 2009

Вечарэе. Палатно, алей, 100*80, 2009

Бярэзіна. Цыбульная гара. Палатно, алей, 90*120, 2009

Возера ў вячэрніх промнях сонца. Палатно, алей, 90*120, 2009

Наваколле Паленава. Палатно, алей,  80*100, 2010

Паленава. Рака Скніжка. Палатно, алей, 120*90, 2010

Царква ў Бёхава. Палатно, алей, 80*100, 2011

Вясновы сум. Палатно, алей, 70*90, 2014

Аблокі над Дняпром. Палатно, алей, 70х90, 2014

Паленава. Рака Скніжка. Палатно, алей, 80*70, 2013

Дарога. Палатно, алей, 60*70, 2013

Дом ля вады. Палатно, алей, 80*60, 2013

Дзевяностая вясна Мікалая Іванавіча Падшываленка. Палатно, алей, 90*70, 2015

Паленава. Музыка цёплага вечара. Палатно, алей, 80*100, 2016

 Работы знаходзяцца:

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь; Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь; Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, Беларусь); Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П. В. Масленікава; Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава; Маскоўскі дзяржаўны музей народнай графікі; Дзяржаўная ўстанова культуры “Музеон” (г. Масква, Расія); Музей сучаснага выяўленчага мастацтва на Дзмітраўскай (г. Растоў-на-Доне, Расія); Белгарадскі дзяржаўны мастацкі музей; Дзяржаўны мемарыяльна-гістарычны і прыродны музей-запаведнік В. Д. Паленава (Тульская вобл., Расія); Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей, а таксама іншыя прыватныя галерэі і калекцыі многіх краін свету (Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Казахстана, Германіі, Францыі, Нарвегіі, Даніі, ЗША, Кітая, Ізраіля, Сербіі, Славакіі, Чарнагорыі, Турцыі, Палестыны, В’етнама, Канады).

WEB-сайт:

Gom_leonid@tut.by