«ЛАБІРЫНТ» У ПАЛАЦЫ МАСТАЦТВА

27 мая (чацвер) 2021 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбылася адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”. Куратары праекта – старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакў УЛАДЗІМІР ГАНЧАРУК і сябры секцыі ВАСІЛЬ КАСЦЮЧЭНКА, АНДРЭЙ КАРПЯНКОЎ.

ГЛЕБ ГЕРАСІМАЎ: «Рэспубліканская выстава “Лабірынт”, арганізаваная секцыяй жывапісу Беларускага саюза мастакоў, у чарговы раз знаёміць гледачоў з творамі сучасных беларускіх жывапісцаў. Яна закліканая паказаць увесь характэрны на сённяшні дзень дыяпазон рашэнняў тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў. На выставе прадстаўлены работы розных жанраў, стыляў і тэхнік. Тут можна ўбачыць як творы створаныя на аснове традыцыйных рэалістычных падыходаў, так і тыя, якія ўключаюць у сябе смелыя мастацкія эксперыменты. Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу ва ўсім яе разнастайнасці – галоўная мэта арганізатараў выставы.

Яе раскрыцці служыць і канцэпцыя. Тэрмін “Лабірынт” – метафара разумення мастаком працэсу творчага пошуку, які складаецца індывідуальна. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны і можа не супадаць з тым, як яго бачыць іншы. Вызначыць блізкае для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач, які прыйдзе на выставу.

Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з’яўляецца наяўнасць экспазіцыі не толькі ў Палацы мастацтваў, але і ў галерэях Беларускага саюза мастакоў “Мастацтва” і “Беларт”. На двух апошніх пляцоўках прадстаўлены работы жанчын аўтараў, што паводле задумы арганізатараў з’яўляецца своеасаблівым падарункам ім да мая, як да месяца, які з’яўляецца самім ўвасабленнем жаночай сутнасці і прыгажосці».

Выстава працуе па 13 чэрвеня 2021 года.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ

 

27 мая          –  17.00. Адкрыццё фота-арт-фестывалю “Мост-21”

                         Палац мастацтва (вул.Казлова, 3)

 

27 мая          –  Асноўная экспазіцыя фота-арт-фестывалю “Мост-21”

13 чэрвеня      Палац мастацтва (вул.Казлова, 3) штодзень 11.00-19.00,  

                          акрамя панядзела.     

                          Запланаваны экскурсіі па выставе, сустрэчы з аўтарамі  

 

27 мая          –  Выстава маладых аўтараў

13 чэрвеня      Палац мастацтва (вул.Казлова, 3) штодзень 11.00-19.00,  

                          акрамя панядзела.     

                         

2 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы

27 чэрвеня      альтэрнатыўных тэхнік і працэсаў фотадруку

                          “Мост-21. Альтпрацэсы”.

                         Арт-гасцёўня “Высокае месца” (вул.Герцэна, 2а)

                         серада-нядзеля 11.00-19.00  

                         Запланаваны экскурсіі па выставе

4 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы

18 чэрвеня      альтэрнатыўных тэхнік фотадруку (гумібіхраматны працэс)

                        Персанальная выстава “Гран-тур” Ганны Мельнікавай

                          да “Дня Рэспублікі” Італіі .

                         Галерэя ДК, малая зала (вул.Герцэна, 2а)                        

9 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы аналагавай фатаграфіі.

11 ліпеня         Персанальная выстава “Раўнадзенства” Уладзіміра Суцягіна

Гарадская мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялёва                          

                         (вул.Рэвалюцыйная, 10)

                       серада-нядзеля 11.00-19.00  

                        

 

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА ДЗМІТРЫЯ МОХАВА «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ». З 21.12. 2023

21 снежня 2023 года ў 18.00 у Арт-гасцёўні «Высокае месца» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы «НАСТАЛЬГІЯ ПА САПРАЎДНЫМ» сябры Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Мохава Дзмітрыя Максімавіча. На выставе прадстаўлена больш за 90 работ: архітэктурныя праекты для тэатра і кіно, чарцяжы, эскізы і фатаграфіі дэкарацый і касцюмаў, акварэлі, фатаграфіі і малюнкі з падарожжаў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Памёр знакаміты беларускі скульптар Валянцін Занковіч

Вядомы беларускі скульптар, удзельнік стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Брэсцкая крэпасць-герой», Валянцін Занковіч памёр на 89-ым годзе жыцця, паведаміў член камісіі па міжнародных справах Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, палітолаг Аляксандр Шпакоўскі. Занковіча па правах лічаць метрам савецкай і беларускай архітэктуры і скульптуры. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1937 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктура)

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: СВЯТАСЦЬ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ. 01.11-03.12.2023

З 1 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэру “Святасць зямлі беларускай”, прысвечанага 850-годдзю прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Году міру і стварэння. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, – вечны сімвал міралюбнасці, пакорлівасці, лагоднасці і любві да бліжніх. Падзвіжніцкая дзейнасць святой Еўфрасінні, заснаванне манастыроў і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »