СЯРГЕЙ СОТНІКАЎ. ІМУНІТЭТ. Новы праект у Віцебску ў Арт-прасторы “Талстога, 7”






30 04. — 20 06. 2021.

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе праект ”Імунітэт” вядомага віцебскага скульптара Сяргея Сотнікава, сябры Віцебская арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Імунітэт (ад лац. immunitas — вызваленне) – гэта здольнасць арганізма падтрымліваць сваю і біялагічную індывідуальнасць шляхам распазнання і выдалення чужародных рэчываў і клетак.

Праект прысвечаны нашым сучаснікам і іх здольнасці захаваць сваю індывідуальнасць падчас небывалых абмежаванняў і зменаў “кавіднай” эпохі. У праекце возьмуць удзел мастакі, у работах якіх будзе адлюстравана ўся шырыня і не адназначнасць гэтай з’явы.

Непаўторнасць чалавечай асобы і аблічча, унікальнасць кожнага з нас — у рэальных і выдуманых скульптурных вобразах, прадстаўленых Сяргеем Сотнікавым у арт-прасторы.
























ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ — СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — ЛІЛІЮ НІШЧЫК З ЮБІЛЕЕМ!

ВІНШУЕМ!Лілію Яўгеньеўну НІШЧЫК з юбілеем! Лілія Нішчык — скульптар, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.  Зладзіла больш за 20 персанальных праектаў у Беларусі і за мяжой, а таксама з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных конкурсаў і праектаў. Творы Ліліі знаходзяцца ў калекцыях многіх музеяў Беларусі, у Пасольствах РБ у Францыі, Германіі, у прыватных калекцыях

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра. Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё. Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі, якіх бясконца люблю, і – прырода, без якой не ўяўляю свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »