МІКАЛАЙ БАЙРАЧНЫ. СКУЛЬПТУРА. ДА 75-ГОДДЗЯ МАЙСТРА

Мастацкі музей прадстаўляе першую персанальную выставу скульптуры шматграннага мастака Мікалая Байрачнага!

Рознабаковая экспазіцыя прадэманструе аўтабіяграфічныя творы, натхнёныя гісторыямі жыцця продкаў майстра, а таксама ўнікальныя па тэхніцы выканання і спалучэнні матэрыялаў – мармур, бронза, граніт, сталь, сердалік і нават дрэва – дэталізаваныя анімалістычныя скульптуры.

🗓️ урачыстае адкрыццё адбудзецца 30 красавіка (чацвер), а 17-й гадзіне
⏳ выстава працягнецца па 25 мая ў выставачным корпусе (К. Маркса, 24), трэцім паверсе
🎟️ па запрашальных білетах, а таксама па ўваходным білеце.

РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА ГОМЕЛЬСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГА «БСМ» У ГОМЕЛІ. 15.12.2023-18.02.2014

Выстава сябраў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў працуе ў палацава-паркавым ансамблі Паскевічаў з 15 снежня 2023 па 18 лютага 2024 г. У выставачным праекце, прадстаўленым Гомельскай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз мастакоў» у залах палацава-паркавага ансамбля Румянцавых-Паскевічаў, паўдзельнічала больш за 50 мастакоў з Гомеля, Жлобіна, Светлагорска, Мазыра, Рэчыцы і інш. населеных пунктаў. Несумненна, кожны творца

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »