Аб саюзе

Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз мастакоў» (БСМ) вядзе сваю гiсторыю з далекага 1938 года. 6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны “Саюз савецкiх мастакоў БССР”. Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы меняла сваю назву i у вынiку правапераемнiкам Саюза мастакоў Беларусi стаў Беларускi саюз мастакоў. Згодна са Статутам, ГА «БСМ» займаецца развiццём беларускага выяўленчага мастацтва, стварэннем i захаваннем нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей. Незалежнае творчае добраахвотнае грамадскае аб’яднанне БСМ мае у сваiм складзе 5 абласных і Бабруйскую гарадскую арганізацыі. Наогул колькасць сябраў Беларускага Саюза Мастакоў налiчвае звыш тысячы чалавек. З 18 снежня 2019 года пасаду старшыні БСМ займае Глеб Отчык.