19.01.2024 — ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮ
вядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў.

Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года.

Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1964). Удзельнічае ў выставах з 1956 года.

Наталля Паплаўская — аўтар акварэльных серый «Палессе шасцідзесятых», «Героі беларускіх казак», «Музей прыроды», «Браслаўскія матывы», «З Чырвонай кнігі», а таксама ілюстрацый да беларускіх казак і казак народаў свету.

З інтэрв’ю Георгія Паплаўскага: «У мяне рэпартажы, рэалістычная проза на палотнах, а вось у Наталлі — уласны казачны свет.  На нашых вачах змяняліся пакаленні, мастацкія плыні, але мы заўсёды заставаліся верныя абранаму кірунку.»

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ганаровымі адзначэннямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »