НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча.

Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы, прыроду і наогул жыццё».

Выстава адной карціны будзе працаваць да 15 жніўня.

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ПЕРЛ» АНДРЭЯ ВАРАБ’ЕВА І АКСАНЫ ЕЎДАКІМЕНКІ. ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА». 13.03.-21.04.2024

13 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і жывапісу “ПЕРЛ” сябраў Беларускага саюза мастакоў Андрэя Вераб’ёва і Аксаны Еўдакіменка. Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў. Андрэй Вераб’ёў – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У творчасці майстра больш за ўсё

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. — працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: НОВЫЯ ПРАЕКТЫ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 студзеня ў Прэс-цэнтры Доме прэсы @dompressy адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Выставачны сезон 2024. Новыя творчыя праекты беларускіх мастакоў». Новыя праекты Беларускага саюза мастакоў прэзентавала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Сяргей Крыштаповіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алеся Іназемцава – намеснік дырэктара па творчай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »