СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ!
СПАЧУВАЕМ!
25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака.

Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, з 1993 года — выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. Працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Працы Галіны Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я.Купалы (Мінск), Музеі беларускай культуры ў г. Гайнаўка (Польшча), Палацы культуры г. Бердзічаў (Украіна), у прыватных калекцыях ЗША, Германіі.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ПЕРЛ» АНДРЭЯ ВАРАБ’ЕВА І АКСАНЫ ЕЎДАКІМЕНКІ. ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА». 13.03.-21.04.2024

13 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і жывапісу “ПЕРЛ” сябраў Беларускага саюза мастакоў Андрэя Вераб’ёва і Аксаны Еўдакіменка. Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў. Андрэй Вераб’ёў – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У творчасці майстра больш за ўсё

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА

31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва. Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »