УЛАДЗІМІР НАПРЭЕНКА. ВЫСТАВА ДА 80-ГОДДЗЯ Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ. 20.01-29.02.2024

Выстава віцебскага мастака Напрэенкі Уладзіміра Пятровіча адкрылася ў Мастацкім музеі Віцебска.
Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мастака.

Дамінуючы стыль карцін У.П. Напрэенкі — рэалізм, лірычны і паэтычны. Многія карціны поўныя глыбокага філасофскага сэнсу і ў той жа час эмацыянальнасці.

Напрэенка Уладзімір Пятровіч (02.01.1944, в. Антонаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Сябра Беларускага саюза мастакоў (1990). Жыве ў Віцебску.
Творам уласцівыя выкарыстанне розных прыёмаў жывапісу, вобразны сімвалізм.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. «АДМЕТНЫЯ». З 14.12.20232

СЯБРЫ! ПРАЦЯГВАЕМ СВЯТКАВАЦЬ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ! Заўтра, 14 снежня, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў 17.00 адкрываецца выстава «Адметныя 85», якая знаёміць з лепшымі дасягненнямі нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Выстава прымеркавана да 85-гадовага юбілею ГА «Беларускі саюз мастакоў» (БСМ). У экспазіцыі – майстры жывапісу, гонар беларускага выяўленчага мастацтва, аўтары «Адметных 85» – І.Ахрэмчык, Я.Зайцаў, У.Сухаверхаў, П.Гаўрыленка,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »