ЮРЫЙ КРУПЯНКОЎ «МАЁ МЯСТЭЧКА». ЛАГОЙСК.16.01-10.02.2024

У Лагойску ў Мастацкай галерэі імя С.Давідовіча працуе з 16 студзеня па 10 лютага 2024 г. персанальная выстава Юрыя Крупянкова «Старонкі памяці. Маё мястэчка», прысвечаная Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакоста.

Выстава з’яўляецца лагічным працягам праекта «Ціхая мелодыя нашых мястэчак», ужо прадстаўленага раней у шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ў Літве. Праект прысвечаны знікламу свету яўрэйскіх мястэчак нашай краіны, памяць аб якім жыве ў сэрцы мастака.

У экспазіцыю ўвайшлі жывапісныя творы аўтара: жанравыя кампазіцыі, партрэты і пейзажы, якія адрозніваюцца вялікай выразнасцю і праніклівасцю. Светлым сумам прасякнуты палотны, героі якіх – шавец, кравец, музыканты, крамніца… Гэта прыгожы, ідэалізаваны свет яўрэйскіх мястэчак Беларусі.

Асобны блок экспазіцыі прысвечаны Халакосту, работы, прадстаўленыя ў ім, рэзка адрозніваюцца сваёй журботнай каляровай гамай і настроем. «Я памятаю, я не забыўся…», — быццам бы кажа нам мастак гэтай серыяй палотнаў.

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021). Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў. Яго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЯЧАСЛАЎ ШАМШУР. 07.09.-23.09.2023

7 верасня 2023 года а 16-й гадзіне на пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20а) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Вячаслава Шамшура “У суладдзі душэўнасці і цеплыні”. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 твораў у тэхніцы пастэлі і алейнага жывапісу з калекцыі аўтара, выкананых ім на працягу апошніх 30 гадоў. Рэалістычнае бачанне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »