ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ. ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02.-25.02.2024

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” 1 лютага 2024 года ў 18.00 адкрываецца выставачны праект керамікі Валерыя Калтыгіна, лаўрэта Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва 2023 года, і Максіма Калтыгіна “Чатыры чвэрці. Жывёльны свет. Частка ІІ”.

Напэўна, мала хто з мастакоў у сваёй творчасці не сутыкаўся з неабходнасцю так ці інакш адлюстраваць вобраз, выгляд якой-небудь жывельнай істоты, выказацца праз іх форму аб нечым цікавым, прыгожым, сваеасаблівым.
Валерый і Максім Калтыгіны, бацька і сын, зусім не выключэнне і часцяком звяртаюцца ў сваёй керамічнай дзейнасці да выяў расліннага, жывельнага свету: ў той ці іншай форме разважаюць на гэтую тэму.

Мастакі прапануюць гледачу розныя падыходы да пластычных і колерных асаблівасцей керамікі.
У творчасці Валерыя Калтыгіна закладзена імправізацыйная праца, як аснова разумовых працэсаў. Максім жа наадварот, выразна будуе свае кампазіцыі зыходзячы з вобразаў, якія ўжо склаліся ў думках.

ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ВЫСТАВА МАСТАКОЎ-ФРАНТАВІКОЎ «ВЯСНА ПЕРАМОГІ»

4 мая 2023 года в 18.00 в Галерее искусств Леонида Щемелева в рамках празднования 100-летия со дня рождения народного художника Беларуси Леонида Дмитриевича Щемелева состоится открытие выставки белорусских художников-фронтовиков «ВЕСНА ПОБЕДЫ». «Цена Победы – мудрость» Л.Д. Щемелев Начало мая – это первое тепло, ласковое солнце и свежая зелень. Начало мая – это память. Для каждого белоруса это

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БАРЫСУ ГЕРЛАВАНУ — 85! ВІНШУЕМ!

25 снежня 2022 года народнаму мастаку Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў, прафесару, сябру Беларускага саюза мастакоў Барысу Федасеевічу Герлавану споўнілася 85 гадоў. Беларускі саюз мастакоў віншуе выбітнага мастака і педагога з юбілеем і зычыць яму здароўя, моцы і новых творчых дасягненняў! Больш за паўстагоддзя ўзбагачае сцэнічнае мастацтва Беларусі выбітны майстар сцэны, бліскучы тэатральны мастак Барыс Герлаван,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

16.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024 *фазіс — кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь Уступаем у новы фазіс*! Сучасны праект у Галерэі Мастацтва! Вольга Жэбіна — сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года — сябра БСМ. Нарадзілася ў 1986

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »