ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024

*фазіс — кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь

Уступаем у новы фазіс*!
Сучасны праект у Галерэі Мастацтва!

Вольга Жэбіна — сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года — сябра БСМ.

Нарадзілася ў 1986 г., у г. Орша.
З 1995 па 2000 гады вучылася ў Дзіцячай школе мастацтваў №1 г. Орша.
У 2008 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут.
2008 – 2014 працавала мастаком на Аршанскім льнокамбінаце.
2015 — 2016 педагог дадатковай адукацыі ў Аршанскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, г. Орша.
З 2023 дызайнер (у салоне мэблі і прадметаў інтэр’еру) і кіраўнік гуртка ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінск

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКІ ПРАЕКТ «TERRAGRAPHIKA». 23.03-23.04.2023

Калекцыянаванне графікі — асаблівы від інвесціравання і збірання твораў мастацтва, мае доўгую гісторыю і, безумоўна, актуальна і сёння. Чаму менавіта графіка? Відавочны адказ у тым, што гэта найбольш дэмакратычны фармат фарміравання калекцый. Дзякуючы сваёй тыражнасці, графіка больш даступная чым жывапіс і не патрабуе вялікай прасторы для захоўвання. Але гэта не зусім дакладна. Перш за ўсё,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА ХАЙРУЛІНА!

ВІНШУЕМ З 90-ГОДДЗЕМ!ХАЙРУЛІНА ЯКУНА ІСМАІЛАВІЧА, вядомага беларускага мастака-плакатыста, сябру секцыі графічнага дызайна Беларускага саюза мастакоў, якому 21 мая 2022 года спаўняецца 90 гадоў! Шматгранная творчасць мастака Якуна Хайруліна — злабадзённыя плакаты, афармленне спектакляў, работы ў жывапісе — такі велізарны дыяпазон мастака. Ён актыўна адгукаецца ў сваёй творчасці на найбольш важныя падзеі ў краіне. Нарадзіўся ў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »