ВІЦЕБСКІЯ МАСТАКІ Ў РАМКАХ ПРАЕКТА «1.10 КВАДРАТА» ПРАДСТАЎЛЯЮЦЬ ВЫСТАВУ У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ БЕЛАРУСІ. 30.01.- 01.04.2024

30 студзеня ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё праекта віцебскіх мастакоў у рамках рэспубліканскай выставы «1,10 квадрата», прымеркаванай да 110-годдзя «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча.

Праект прысвечаны юбілею фундаментальнага сімвала новага мастацтва XX стагоддзя, модулю новай пластычнай сістэмы, галоўнаму твору мінулага стагоддзя, эталоннаму формаў-элементу супрэматызму – “Чорнаму квадрату” Казіміра Малевіча, які стаў пунктам адліку сістэмы каардынат сусветнага мастацтва.

«1,10 квадрата» – сучаснае Віцебскае чытанне прапанаванай Казімірам Малевічам новай мастацкай сістэмы. Сённяшняе амплуа супрэматызму і абстрактныя прысвячэнні юбіляру здзівяць наведвальнікаў рашэннямі, вынаходствамі і інтэрпрэтацыямі.

«Мастакі, якія зараз жывуць у Віцебску і лічаць сябе спадкаемцамі тэорыі Малевіча, спрабуюць шукаць нешта новае. У Віцебску пастаянна адбываецца шмат розных выставаў і праектаў. На выставе ў біьліятэцы прадстаўлены вельмі розныя аўтары, але кожны з іх, з аднаго боку, насычае мастацтва эмацыянальнасцю, а з другога — філасофіяй. А ў цэлым мастацтва XX і XXI ст. пасля Малевіча адрозніваецца тым, што мы імкнемся прачытваць у ім утоеныя сэнсы», — падкрэсліла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Выстава арганізавана сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і будзе працаваць да 1 красавіка 2024 г.

АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА

31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва. Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 16 лістапада 2023 года на 43 годзе ад цяжкога анкалагічнага захворвання пайшла з жыцця МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА, мастачка, сябра Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастачкі. Балюча і горка, што Кацярына пайшла з жыцця так рана — у 42 гады… Яна жыла ў Полацку,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА» Запрашаем у Гродзенскую выставачную залу на ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі! Што? Выстава Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» — «КАЛЯДНАЕ КОЛА». Калі? З 9 па 28 студзеня 2026 года. Урачыстае адкрыццё — 9 студзеня (пятніца) а 17:30. Дзе? Гродзенская выставачная зала: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 38. Хто? Са спецыяльнай каляднай калабарацыяй ЯГОР

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »