НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ: МІНСК. ХХ СТАГОДДЗЕ. 23.02-24.03.2024

23 лютага — 24 сакавіка 2024 года ў музеі працуе часовая экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Беларусі і яе сталіцы, горада Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі, жывапісныя і графічныя работы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод аўтараў работ — М. Аксельрод, М. Дучыц, А. Тычына, А. Паплаўская, М. Рыжыкаў, У. Басалыга, У. Шаркоў і інш. Праз свае творы фатографы і мастакі выступаюць у ролі гістарыёграфаў беларускай сталіцы.

Мастацкія творы здольныя перадаваць многія нюансы і дэталі, яны выдатна адлюстроўваюць трансфармацыю, якую Мінск перажываў на працягу ўсяго ХХ стагоддзя, — з імклівым развіццём у першай палове стагоддзя, ваеннымі разбурэннямі, наступным аднаўленнем і урбанізацыяй, будаўніцтвам новых мікрараёнаў і адраджэннем гістарычнага цэнтра. Прадстаўленыя творы з’яўляюцца цікавым дакументальным матэрыялам для даследчыкаў архітэктуры і гарадскога побыту.

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў» Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі. Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »