ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ: ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

18 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома Прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вачыма мастакоў»

Разважалі пра новыя мастацкія праекты Беларускага саюза мастакоў да свята вызвалення Беларусі, стварэнне манументальных аб’ектаў, жывапісных і графічных твораў на тэму вайны мастакамі старэйшага пакалення і маладымі творцамі.

Пра выставы і пленэры Беларускага саюза мастакоў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі на прэс-канферэнцыі распавядалі:

Отчык Глеб Анатольевіч — старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў»; Міско іван Якімовіч – скульптар, народны мастак Беларусі; Уродніч Уладзімір Васільевіч — старшыня секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў; Апіёк Мікалай Апанасавіч — старшыня студыі ваенных мастакоў, член ГА «БСМ»; Шаранговіч Наталля Васільеўна — першы намеснік старшыні ГА «БСМ»; Кручкова Марыя Ігараўна – член маладзёжнай секцыі ГА «БСМ».

У Смаргоні ўрачыста адкрылі мемарыяльны комплекс на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну

Аўтарскі калектыў: кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч, скульптары Уладзімір Церабун, Іван Арцімовіч, архітэктар Аляксандр Бажыдай. Месца для мемарыяла выбрана не выпадкова. З верасня 1915-га па люты 1918 года тут праходзіла лінія руска-германскага фронту. Горад не здаваўся ворагу 810 дзён. Тут загінулі дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў. 16-тысячны горад быў фактычна разбураны за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »