АРТ-ФАБРЫКА: ГЕНАДЗЬ КОЗЕЛ «ІСПАНСКІ МАТЫЎ». 26.12.2023-26.01.2024

26 снежня ў 19.00 запрашаем на Арт-Фабрыку на адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Генадзя Козела «Іспанскі матыў».

Гледачу будзе прадстаўлена каля 30 работ, сярод якіх адбудзецца прэзентацыя новых карцін.

Іспанская жывапісная культура адыгрывае важную ролю ў творчасці Генадзя Козела. У адрозненне ад італьянскай яна яму вельмі блізкая сваёй яркай жывапіснай драматургіяй пабудовы прасторы, праз максімальныя каляровыя кантрасты, праз чорнае і белае. Даруючыя натхненне іспанскія матывы ад Веласкеса да Тапіеса, як эталон жывапіснай якасці прасторы, сталі асновай новай лініі работ Генадзя Козела, якую зусім хутка мы прадставім для вас.

Генадзь Козел — жывапісец, выразны каларыст, вучань вядомых беларускіх мастакоў Альгерда Малішэўскага і Гаўрыіла Вашчанкі.

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЧАРНЫШОВА АЛЕГА ВІКТАРАВІЧА з 85-годдзем! Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, кафедру інтэр’еру і абсталяванні. З гэтага часу справай жыцця становіцца дызайн і падрыхтоўка спецыялістаў гэтага профілю ў роднай ВНУ, а потым у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і з нядаўняга часу ў БДУ. Быў народным дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР апошняга склікання. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Член міжнароднай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІШЧАНКУ МІКАЛАЯ ЯЎГЕНАВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем!Мішчанку Мікалая Яўгенавіча, вядомага беларускага мастака-жывапісца, сябру Беларускага саюза мастакоў секцыя «Традыцыя», лаўрэата прэміі Саюза рускіх мастакоў «За ўклад у развіццё рэалістычнага мастацтва», з 75-годдзем! Мікалай Мішчанка – прыхільнік традыцыйнай прафесійнай мастацкай школы, уся яго творчасць звернута да лепшых жывапісных традыцый. Асноўныя жанры, у якіх працуе мастак — пейзаж і нацюрморт. Працуючы ў непасрэдным кантакце з

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »