БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя.

Імёны аўтараў-мастакоў не менш гучныя: Георгій Паплаўскі, Леанід Шчамялёў, Мікалай Гуціеў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Купава, Яўген Ціхановіч, Ала Замай і многія іншыя.

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА » 1.10 КВАДРАТА». ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

14.01.2024 — 85 ГАДОЎ СПОЎНІЛАСЯ НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ ВАСІЛЮ ШАРАНГОВІЧУ (1939-2021)

14 студзеня споўнілася б 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі Васілю Пятровічу Шаранговічу (14.01.1939 — 31.12. 2021). Васіль Шаранговіч з плеяды тых, хто вызначаў выяўленчае мастацтва нашай краіны. Ён прыйшоў у беларускае мастацтва ў канцы 1960-х гг. у час росквіту кніжнай графікі ў Савецкім Саюзе, калі былі запатрабаваны сур’ёзныя, шматфігурныя, высокапрафесійныя ілюстрацыі да класічных твораў. Яго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »