«ДЭКАРТ-22. ВЫБРАНАЕ» АДКРЫЛАСЬ У ГРОДЗЕНСКАЙ ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЕ

Падарожжа лепшых выбраных твораў з V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ-22» Беларускага саюза мастакоў распачалося — з адкрыцця экспазіцыі ў Гродзенскай выставачнай зале.

ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ — СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…

СЯБРЫ! ЗАПРАШАЕМ! 23 лютага 2023 года ў 18.00 у Палац мастацтва на адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу «ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ПРЫСВЯЧЭННЕ…» Выстава жывапісу, у якой удзельнічаюць мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі, прысвечана 100-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва (1923-2021). Нагадаем, што Леанід Дзмітрыевіч быў першым сакратаром праўлення Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »