АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ. З 31.01.2024. МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА
31 студзеня 2024 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага тэкстылю “АММАЖ ЛЕАНІДУ ШЧАМЯЛЁВУ” кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у рамках 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Л.Шчамялёва. Экспазіцыя стане ў сваім родзе размовай, пераклічкай пакаленняў – у яе ўвойдуць творы самога мастака і работы,
