НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 20.06.2023

20 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці».

Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных пленэрах пейзажы мастака па-асабліваму натуралістычныя. Беларуская прырода ў прадстаўленых на выставе творах існуе як самадастатковае цэлае, як аб’ект адвечнай прыгажосці.

Ганна Садоўская нарадзілася ў 1997 годзе ў Мінску. У 2021 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Магістр мастацтвазнаўства (Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, 2022 г.). У цяперашні час праходзіць навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура” ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З 2014 года з’яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў у Беларусі і за мяжой. Творы Ганны Садоўскай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 творчых прац мастака, створаных за апошнія гады, пераважна на пленэрах.

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем з Новым 2026 годам!

Дарагія майстры і мастачкі, сябры і калегі, прыхільнікі беларускага мастацтва! У гэты асаблівы час, калі сэрца чакае цуда, Беларускі саюз мастакоў ад усёй душы віншуе ўсіх вас з прыходам Новага года! Новы год – гэта чысты пачатак, няскончанае палотна, перад якім кожны з нас – Мастак. Няхай гэта палотна жыцця назавецца яркімі фарбамі натхнення, глыбокімі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Помнік «Жывая памяць удзячных пакаленняў» адкрылі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Гэта ўжо другі помнік у рамках праекту дабрачыннага фонду Аляксея Талая. Аўтар скульптурнай кампазіцыі народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў. У стварэнні манумента прынялі ўдзел сотні тысяч сем’яў з Беларусі і замежжа, якія апусцілі свае манеты ва ўстаноўленыя па ўсёй краіне спецыяльныя колбы. Помнік складаецца з дзвюх частак. Скамянелы ліст-трохвугольнік — даніна мінуламу, бронзавае дрэва — увасабленне

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »