НОВАЯ СКУЛЬПТУРА: ІГАР ЗАСІМОВІЧ, КАЦЯРЫНА ЗАНТАРЫЯ, ПАЛІНА БАГДАНАВА «ГАНДЛЯР КАВУНАМІ»

Віншуем нашых калег-скульптараў, сябраў Беларускага саюза мастакоў Ігара Засімавіча, Кацярыну Зантарыя, Паліну Багданаву з новай скульптурай «Гандляр кавунамі», усталяванай на рынку Заходні (архітэктар — Карака Віктар Іванавіча).

Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 4 студзеня 2024 года.

Дзесяць гадоў таму гэты калектыў устанавіў на тым жа рынку скульптуру «Гандляр з парсючком» (Дзядзька Антось).

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды — гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: «Сакрэт просты — люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »