ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: БЕЛАРУСКАЯ КНІЖНАЯ І СТАНКОВАЯ ГРАФІКА. 04.04-23.04.2023

 

4 красавіка 2023 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” адкрываецца выстава беларускай станковай і кніжнай графікі ХХ-ХХІ стагоддзяў. У рамках выставы адбудзецца праект “Terragrapgica”, дзе прадстаўлена заходнееўрапейская графіка ХХ стагоддзя з прыватных калекцый і фондаў ГА “БСМ”.

У экспазіцыі кніжнай графікі можна пазнаёміцца з графічнымі работамі сучасных мастакоў-ілюстратараў – Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Маргарыты Цімохавай, Міхаіла Дайлідава, Фёдара Шурмелева, Елізаветы Пастушэнкі. На выставе можна будзе даведацца пра сучасныя тэндэнцыі ў мастацтве кнігі.

Традыцыі кніжнай графікі ў Беларусі вельмі даўнія. Калі ўзгадаць даследчыкаў кніжнай графікі, напрыклад, Віктара Шматава, Андрэя Ганчарова, усе яны гаварылі аб тым, што традыцыі кніжнай графікі ідуць яшчэ з часоў Францыска Скарыны. Сучасныя тэндэнцыі графікі былі закладзены ў 1970-х гадах на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў. У той час яе ўзначальваў народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Сам аформіўшы вялікую колькасць кніг, ён гадаваў любоў да гэтага мастацтва ў маладога пакалення. І сёння на кафедры графікі працуе вельмі шмат мастакоў, якія з’яўляюцца аднымі з лепшых афарміцеляў кнігі. Гэта Павел Татарнікаў, Уладзімір Вішнеўскі, Юрый Хілько.

Старшыня секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў Андрэй Васілеўскі: “Кніжная графіка – сінтэтычны на сёння від мастацтва. Мастак павінен узяць на сябе вялікую адказнасць: асэнсаваць матэрыял і візуалізаваць яго. Вядома, што тэкст успрымаецца адной часткай мозгу, а візуальныя вобразы – іншай, і значна хутчэй, чым тэкст. Часта чытач прымае рашэнне аб куплі кнігі, гледзячы на яе вокладку.Таму яна павінна несці інфарматыўны, ідэалагічны, выхаваўчы, адукацыйны і нават маркетынгавы характар, каб дапамагчы прыняць рашэнне аб набыцці кнігі.Уся гэтая велізарная адказнасць ляжыць на тым мастаку, які выконвае афармленне вокладкі і ўсёй кнігі ў цэлым”.

“Калі з’явіліся лічбавыя тэхналогіі, то ўсе казалі: “Кнігі не будзе!” Але кніга ніколі не знікне – яна павінна быць іншай. Яна губляе сваю функцыю носьбіта інфармацыі, як гэта было раней. Цяпер кніга павінна мець іншы сэнс. Любая добрая кніга – у першую чаргу артэфакт”, – адзначыла ілюстратар кніг Маргарыта Цімохава, працы якой таксама будуць прадстаўлены на выставе. Будучыня за арт-кнігай, лічычць яна, за дарагой кнігай, збольшага – рукатворнай.

Значная частка выставы прысвечана станковай графіцы. У экспазіцыі можна пазнаёміцца з творамі вядомых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Льва Алімава, Мікалая Селяшчука, так і графічнымі работамі нашых знакамітых землякоў Марка Шагала, Напалеона Орды, Восіпа Цадкіна, лепшых заходненеўрапейскай мастакоў-графікаў з Венегрыі, Славакіі, Расіі і іншых краін свету.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР СУЧАСНЫХ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН КОЗЕЛ. 28.12.2023-18.02.2024

28 cнежня ў 17.30 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс». Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ «МАСТАЦТВА»: УЛАДЗІМІР ЦЕРАШЧУК. КВЕТАСВЕТ. 22.03-22.04.2023

У працах, прадстаўленых у «Галерэі Мастацтва» Уладзімір Церашчук не спаборнічае з прыродай, а рэфлексуюць наконт яе багацця і разнастайнасці. У кветкавых нацюрмортах Уладзіміра Церэшчука запамінальная мастацкая выява фарміруюць сіла колеру і перадача характару кветак, але без батанічных падрабязнасцяў. Пастаўленыя ў вазы букеты з’яўляюцца магутнай крыніцай інспірацыі для жывапісца… Мастак выбудоўвае свае нацюрморты як структуры са

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »