ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА КІШЧАНКІ ДА 90-ГОДДЗЯ МАСТАКА. 12.07-06.08.2023

12 ліпеня 2023 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адкрываецца выстава твораў Аляксандра Кішчанкі, прысвечаная 90-годдзю знакамітага мастака.

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка – мастак шматгранны і ўнікальны. Яго творы – жывапісныя палотны, габелены, манументальныя мазаічныя кампазіцыі – сталі адметнымі вехамі ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Нарадзіўся А. Кішчанка ў в. Белы Калодзеж Багучарскага раёна Варонежскай вобласці (Расія). Прафесійную адукацыю атрымаў у Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. З 1963 г. выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, адначасова займаўся творчасцю.

Прыродны талент і сапраўды касмічнае мысленне Аляксандр Міхайлавіч рэалізаваў у Беларусі, на сваёй другой радзіме, дзе пражыў большую частку жыцця. Мастак стаяў ля вытокаў фарміравання школы манументальнага мастацтва ў Беларусі і з’яўляўся адным з заснавальнікаў школы нацыянальнага сучаснага габелена. Не меней ярка раскрыўся творца ў станковым жывапісе, ён быў майстрам тэматычных карцін, але з захапленнем маляваў і партрэты. Менавіта партрэты розных часоў стварэння луглі ў аснову выставы твораў мастака ў Палацы мастацтва. Цікава, што Аляксандр Кішчанка ніколі нічога не прыдумваў, яго вобразнасць і выразнасць пабудаваныя на рэальных асобах і падзеях. Вялікая колькасць людзей пазіравала майстру. Яму была важная дасканалась. Таму ўсе рухі, мімічныя рысы герояў былі асэнсаваныя і даведзеныя да максімальнага падабенства.

Сын мастака — Максім успамінае, што бацька ў дзяцінстве здаваўся яму касманаўтам, таму што ўвесь час шукаў адказ на пытанне, якая асноўная роля чалавека ў нашым неабдымным свеце. Аляксандр Кішчанка не быў абыякавым чалавекам, увесь час шукаў новыя магчымасці раскрыцця патэнцыялу, спрабаваў адкрыць для сябе новыя грані ўспрымання свету. Толькі па гэтаму сёння  можна быць упэўненым, — адказ на галоўнае пытанне жыцця майстра знойдзены. Талент і плённая праца прынеслі А. Кішчанку вядомасць і прызнанне. У 1991 г. яму было прысвоена ганаровае званне “Народны мастак Беларусі”, у 1993 г. Аляксандра Міхайлавіча ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны. Творы А. М. Кішчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрстве культуры Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Выстава твораў А.М.Кішчанкі працуе да 6 жніўня 2023 года.

ВІНШУЕМ — ЛІЛІЮ НІШЧЫК З ЮБІЛЕЕМ!

ВІНШУЕМ!Лілію Яўгеньеўну НІШЧЫК з юбілеем! Лілія Нішчык — скульптар, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.  Зладзіла больш за 20 персанальных праектаў у Беларусі і за мяжой, а таксама з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных конкурсаў і праектаў. Творы Ліліі знаходзяцца ў калекцыях многіх музеяў Беларусі, у Пасольствах РБ у Францыі, Германіі, у прыватных калекцыях

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” — ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГЛЕБ ОТЧЫК — СЯБРАМ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

Шаноўныя сябры! Вось і мінулі тры гады нашай працы разам з вамі! Гэтыя тры гады былі надзвычай складанымі і напружанымі. Свае карэктывы ўнесла пандэмія, з-за якой з жыцця пайшло шмат выдатных сяброў нашага саюза, сярод якіх – многа лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На нашых вачах ад нас па-сутнасці адыйшла цэлая эпоха ў беларускім мастацтве. З-за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »