Сёння быў зацверджаны надмагільны помнік народнаму артысту СССР і БССР Ігару Лучанку.

 Аўтары — скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі
(у аўтарскі калектыў уваходзяць архітэктары Віктар Крамарэнка і Юрый Мамлін).
Помнік уяўляе сабой пастамент з бюстам кампазітара. Галаву І. Лучанка плаўна агінае нотны радок, які ляціць і лунае падобна яго мелодыям.
«Ігар Лучанок быў выдатным меладыстам, і гэта хочацца адлюстраваць у помніку, зрабіць яго непадобным на іншыя», — мяркуе адзін з аўтараў народны мастак Беларусі Іван Міско.

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: ВОРМЫ І ДЫЯЛОГІ. 20.07-06.08.2023

З 20 ліпеня 2023 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў «Палац мастацтва» (Казлова 3) пачне сваю работу выстава, арганізаваная секцыяй графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў — «Формы. Дыялогі». На выставе будуць прадстаўлены творы графікі, фатаграфіі і дызайну. Экспазіцыя аб’яднае ў сабе пяць персанальных выставак, аўтары якіх прадставяць свае зусім розныя па форме і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

2020-2022 ГАДЫ — ПЛЁННАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і  ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ»

На XXIV з’ездзе Беларускага саюза мастакоў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч нагадаў моманты плённага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў». Нагадаем найбольш значныя пункты: Былі прыняты новыя расцэнкі  на набыццё твораў выяўленчага мастацтва музейнымі ўстановамі Беларусі. Шттогод у мастакоў – сяброў ГА “БСМ” – набываюцца творы жывапісу, графікі, скульптуры,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІХАІЛА БУДАВЕЯ З 75-ГОДДЗЕМ!

ВІншуем МІХАІЛА СЯМЁНАВІЧА БУДАВЕЯ з 75-годдзем! Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў у 1982 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастак-графік. 1982-1990 г. выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 2008 г. дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава. З 1985 г. сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2002 г. член Саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »